Стандартная бібліятэка шаблёнаў (C++)
Стандартная бібліятэка шаблёнаў C++ (англ. Standard Template Library — STL) — сукупнасьць магутных кампанентаў мовы праграмаваньня C++, якія ўтрымліваюць шматлікія структуры дадзеных і альгарытмы, якія выкарыстоўваюцца для апрацоўкі дадзеных[1].
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стандартная бібліятэка шаблёнаў C++ была распрацаваная Мэнг Лі ды Аляксандрам Сьцяпанавым у карпарацыі "Х'юлет-Пакард". У аснову распрацоўкі былі закладзеныя агульныя дасьледаваньні Сьцяпанава і Лі ў вобласьці праграмаваньня. Таксама значны ўнёсак у стварэньне STL Дэвіда Мюсэра[2].
Кампанэнты STL
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя кампанэнты STL — кантэйнэры (англ. containers), ітэратары (iterators) і алгарытмы (algorithms). Вылучаюцца таксама разьмеркавальнікі (allocators), выказьнікі (predicates), параўнальныя функцыі (comparison functions) ды аб'екты функцый (function objects)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, p. 851, ISBN 978-0-13-266236-9
- ^ Deitel, Paul J. C++ : how to program / P.J. Deitel, H.M. Deitel. -- 8th ed, p. 851, ISBN 978-0-13-266236-9
- ^ Schildt, Herbert. C++: The Complete Reference, 3th Edition, 626-628; ISBN 0078824761