Ена: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: bn:জাপানী ইয়েন |
д робат зьмяніў: ml:ജാപ്പനീസ് യെൻ |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
[[lv:Japānas jena]] |
[[lv:Japānas jena]] |
||
[[mk:Јен]] |
[[mk:Јен]] |
||
[[ml:ജാപ്പനീസ് |
[[ml:ജാപ്പനീസ് യെൻ]] |
||
[[mn:Иен]] |
[[mn:Иен]] |
||
[[mr:जपानी येन]] |
[[mr:जपानी येन]] |
Вэрсія ад 22:24, 5 лютага 2010
Ена (па-японску: 円 — кола, круглы) — валюта Японіі, код валюты ISO 4217: JPY. Ена (¥) гэта адна з сусьветных валют.
Курс ены ня мае вялікага ўплыву для беларускай гаспадаркі і іншых эўрапейскіх краін (ён уплывае на цэны электронікі), але ён мае вялікае значэньне ў краінах Акеаніі, і для гаспадаркі Злучаных Штатаў.
Гісторыя
Ена была ўпершыню ўведзеная ў 1872 годзе пасьля рэвалюцыі Мэйдзі, і замяніла ранейшую, вельмі складаную грашовую сыстэму. Новая, дзясяткавая сыстэма была ўведзеная на аснове заходніх грашовых сыстэм, 1 ен дзяліўся на 100 сэнаў і 1000 рынаў (сэны і рыны былі выведзеныя з абарачэння ў 1959 годзе). Новая манэта была плоская і круглая (як і заходнія аналагі), ранейшыя японскія манэты былі авальныя. У 1885 годзе Банк Японіі выпусьціў першыя банкноты.
Першапачаткова ена павінна была быць залатой (1,5 грама), аднак хутка ва ўжытку ўзьніклі манэты срэбраныя. У 1897 годзе вартасьць ены была зьніжаная да 0,75 грама. У 1931 годзе Японія выйшла з грашовай сыстэмы заснаванай на золаце і перайшла на сыстэму заснаваную на вартасьці актываў цэнтральнага банка.
З 1949 па 1971 год курс ены быў далучаны да даляра: 1 USD = 360 JPY. Курс ены да беларускага рубля на 01.01.2006 году: 1 JPY = 183,34 Br.
Вонкавыя спасылкі
Ена — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў