Мікола Ракітны: розьніца паміж вэрсіямі
пачатак |
д артаграфія, выпраўленьне спасылак |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую сямігодку. У [[1935]]—[[1938]] вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, пасьля заканчэньня якой быў слухачом мастацтвазнаўчага аддзяленьня Акадэміі мастацтваў, правучыўся два гады. У [[1939]]—[[1946]] у [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. У час [[ |
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую сямігодку. У [[1935]]—[[1938]] вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, пасьля заканчэньня якой быў слухачом мастацтвазнаўчага аддзяленьня Акадэміі мастацтваў, правучыўся два гады. У [[1939]]—[[1946]] у [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. У час [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкай вайны]] ўдзельнічаў у баях на Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. Быў паранены. У [[1943]] накіраваны ў ваеннае вучылішча. Пасьля дэмабілізацыі працаваў мастаком і літработнікам газэты «[[Звязда]]» ([[1946]]—[[1949]]), рэдактарам аддзела нарыса ([[1949]]—[[1967]]), аддзела літаратуры і мастацтва ([[1967]]—[[1980]]) часопіса «Беларусь». |
||
Узнагароджаны мэдалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. |
Узнагароджаны мэдалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брагінскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брагінскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
||
[[Катэгорыя:Удзельнікі |
[[Катэгорыя:Удзельнікі нямецка-савецкай вайны]] |
||
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР]] |
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР]] |
Цяперашняя вэрсія на 16:46, 15 лістапада 2018
Мікола Ракітны (сапр. — Новікаў Мікалай Ісакавіч; 15 красавіка 1920, в. Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі празаік.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую сямігодку. У 1935—1938 вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, пасьля заканчэньня якой быў слухачом мастацтвазнаўчага аддзяленьня Акадэміі мастацтваў, правучыўся два гады. У 1939—1946 у Чырвонай арміі. У час нямецка-савецкай вайны ўдзельнічаў у баях на Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. Быў паранены. У 1943 накіраваны ў ваеннае вучылішча. Пасьля дэмабілізацыі працаваў мастаком і літработнікам газэты «Звязда» (1946—1949), рэдактарам аддзела нарыса (1949—1967), аддзела літаратуры і мастацтва (1967—1980) часопіса «Беларусь».
Узнагароджаны мэдалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першае апавяданьне «Выпадак у атрадзе» надрукаваў у 1944 на расейскай мове ў армейскай газэце «За Отчизну», другое апавяданьне «Пярэваратні» — у газэце «Красный воин». З 1947 піша на беларускай мове. Яго апавяданьні, нарысы, фэльетоны рэгулярна зьяўляюцца ў рэспубліканскім друку (часопісы «Беларусь», «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка» і інш.).
Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Раньняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (апавяданьні і нарысы, 1961), «Была вясна...» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навэлы» (1969), «Выбранае» (1972), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным сьвеце лотаці» (1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Нязьменным аб'ектам увагі аўтара зьяўляюцца сьціплыя вясковыя людзі.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ракітны Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
- Ракітны Мікола / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.