Павал Чайка: розьніца паміж вэрсіямі
д пунктуацыя, артаграфія |
д дэкатэгарызацыя |
||
Радок 16: | Радок 16: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Чайка, Павал}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Чайка, Павал}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]] |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1889 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1889 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстаньня]] |
[[Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстаньня]] |
Вэрсія ад 11:59, 1 траўня 2014
Павал (Пётр) Чайка (Чайко; 1889, в.Лютавічы Вызьнянская воласьць, Слуцкі павет — 9 студзеня 1921) — беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага Збройнага чыну.
Скончыў мужчынскую гімназыю ў 1909. У 1912 скончыў Іркуцкую вайсковую школу.
Удзельнік Першай сусьветнай вайны. На фронце ўзагароджаны ордэнамі Сьв. Ганны 3-я і 4-е степеней, Сьв. Уладзіміра 4-е ступені ды сьв. Станіслава 3-е ступені. Скончыў вайну штабс-капітанам.
Па вайне ў Чырвонай арміі. У пачатку 1919 працаваў у Слуцку пры Ваенным камісарыяце ваенным кіраўніком. Быў зьвязаны зь беларускімі эсэрамі. У восень 1920 дэзэртаваў ад бальшавікоў. На запрашэньне Антона Сокал-Кутылоўскага, які прыехаў да в. Лютавічы, далучыўся да Слуцкага паўстаньня. Камандзір 1-га Слуцкага стралковага палка. Добра наладзіў справу. Выяўляў многа асабістай ініцыятывы: адпускаў палонных, загадваў афіцэрам не ўжываць цялесных пакараньняў. Палоннага чырвонага афіцэра забраў жыць да сябе дадому, а пасьля допыту адпусьціў. Тлумачыў гэта тым «Ну хоць мы самага камуніста выпусьцілі, то мы гэтым нічога ня трацім, а наадварот, што было б у такога чалавека на душы? Ці мог бы ён больш ваяваць проціў нас? Мы павінны біць духам, а не аружжам.»
Перадаў да Чырвонай арміі старым дзядком ліст да былога ваеннага камісара Слуцка — Лебедзя, дзе апісаў усе недахваты беларускага войска. Але дзед быў затрыманы, ліст выяўлены. Прыкладны яго зьмест прыпамінае Сяргей Бусел : «Я знаходжуся ў беларускай паўстанчаскай арміі і многа раблю карысьці для нашай ідэі. Белагвардэйскай сволачы не пазваляю займацца мардабіцьцем і аслабаняю палонных» [1] Чайка быў арыштаваны і перададзены контрвыведке. Але з-пад варты ён здолеў ўцячы (прадраў страху ў хаце, дзе сядзеў), у спрыяньні гэтаму пасьля абвінавацілі камандзіра контрвыведкі Антона Мірановіча. Дэзэртаваў да чырвоных. Тамака абвінавачаны камісарамі ў здрадзе савецкай уладзе і на вырак тройкі асобага аддзелу 16-е арміі (начале з Ольскім, будучым кіраўніком ГПУ БССР) расcтраляны.