Крапівенка (прыток Дняпра): розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: be:Рака Крапівенка, прыток Бярэзіны |
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919204 (translate me) |
||
Радок 35: | Радок 35: | ||
[[Катэгорыя:Дняпро]] |
[[Катэгорыя:Дняпро]] |
||
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]] |
||
[[be:Рака Крапівенка, прыток Бярэзіны]] |
|||
[[pl:Kropiwna (dopływ Dniepru)]] |
Вэрсія ад 22:59, 8 сакавіка 2013
Крапівенка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Сідараўка |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 23 км |
Плошча басэйну | 156 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,1 ‰ |
Крапівенка, Крапіўна — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дняпро. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 156 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰.
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Сідараўка, вусьце за 2 км на поўнач ад вёскі Крапіўна. Рэчышча каналізаванае на працягу 7,8 км (1 км на паўночны захад ад вёскі Кустоўка да моста на аўтадарозе места Горкі — места Ворша). На рацэ ў сярэдняй плыні створана вадасховішча з аднайменнай назвай.
Гісторыя
На рацэ Крапіўне, 8 верасьня 1514 року адбылася бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы (Бітва пад Воршай), у выніку якой маскоўская раць страціла забітымі блізу 40 тыс. чал.
Аршанская бітва была адной з найбуйнейшых у Эўропе ў пачатку XVI стагодзьдзя. У выніку бліскучай перамогі ініцыятыва ў вайне перайшла ў рукі Вялікага Княства Літоўскага. Усе захопленыя маскавітамі месты, апрача Смаленску, былі вызваленыя.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1