Міхаіл Фрадкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: lt:Michailas Fradkovas
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 36 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q150080 (translate me)
Радок 35: Радок 35:
[[Катэгорыя:Сябры КПСС]]
[[Катэгорыя:Сябры КПСС]]
[[Катэгорыя:Сябры Савету бясьпекі Расеі]]
[[Катэгорыя:Сябры Савету бясьпекі Расеі]]

[[be:Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў]]
[[br:Mic'hail Fradkov]]
[[ca:Mikhaïl Fradkov]]
[[cs:Michail Fradkov]]
[[cy:Mikhail Fradkov]]
[[de:Michail Jefimowitsch Fradkow]]
[[dv:މިޚައިލް ފްރެޑްކޯފް]]
[[et:Mihhail Fradkov]]
[[el:Μιχαήλ Φραντκόφ]]
[[en:Mikhail Fradkov]]
[[es:Mijaíl Fradkov]]
[[eo:Miĥail Fradkov]]
[[fr:Mikhaïl Fradkov]]
[[gl:Mikhail Fradkov]]
[[ko:미하일 프랏코프]]
[[io:Mihail Fradkov]]
[[id:Mikhail Fradkov]]
[[it:Michail Efimovič Fradkov]]
[[he:מיכאיל פרדקוב]]
[[lt:Michailas Fradkovas]]
[[hu:Mihail Jefimovics Fradkov]]
[[mk:Михаил Фрадков]]
[[nl:Michail Fradkov]]
[[ja:ミハイル・フラトコフ]]
[[no:Mikhail Fradkov]]
[[nn:Mikhail Fradkov]]
[[pl:Michaił Fradkow]]
[[pt:Mikhail Fradkov]]
[[ro:Mihail Fradkov]]
[[ru:Фрадков, Михаил Ефимович]]
[[fi:Mihail Fradkov]]
[[sv:Michail Fradkov]]
[[tr:Mihail Fradkov]]
[[uk:Фрадков Михайло Юхимович]]
[[vi:Mikhail Efimovich Fradkov]]
[[zh:米哈伊尔·弗拉德科夫]]

Вэрсія ад 17:31, 8 сакавіка 2013

Міхаіл Фрадкоў

Міхаі́л Яфі́мавіч Фрадко́ў (па-расейску: Михаил Ефимович Фрадков; нарадзіўся 1 верасьня 1950 году) — расейскі палітык, прэм’ер-міністар Расейскае Фэдэрацыі.

Біяграфія

Міхаіл Фрадкоў нарадзіўся ў Самарскай вобласьці Расеі, скончыў Маскоўскі станкаінструмэнтальны інстытут (1972) і Акадэмію зьнешняга гандлю (1981). У 1973 годзе Фрадкоў быў накіраваны ў эканамічны аддзел амбасады СССР у Індыі, дзе працаваў два гады. Па вяртаньні ў Савецкі Зьвяз Фрадкоў рабіў у сыстэме Дзяржаўнага камітэту СССР па зьнешнеэканамічных сувязях і Міністэрства Зьнешнеэканамічных Сувязяў СССР.

У 1991 годзе Фрадкоў быў прызначаны прадстаўніком Расеі пры GATT (будучая СГА) у Жэнэве.

Напрыканцы 1992 году Фрадкоў быў прызначаны намесьнікам міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Расеі. Меней, чым праз рок, у кастрычніку 1993, ён робіцца першым намесьнікам міністра. 15 красавіка 1997 году сваім указам прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын прызначыў Міхаіла Фрадкова міністрам зьнешнеэканамічных сувязяў Расейскае Фэдэрацыі. На гэтай пасадзе Фрадкоў працаваў адзін год, пасьля чаго быў прызначаны міністрам гандлю.

31 траўня 2000 году Міхаіл Фрадкоў прызначаны на пасаду першага намесьніка сакратара Рады Бясьпекі РФ. 28 сакавіка 2001 году ён прызначаны новым прэзыдэнтам Уладзімерам Пуцінам на пасаду дырэктара Фэдэральнае службы падатковае паліцыі Расеі.

У 2003 годзе Фрадкоў прызначаны прадстаўніком Расеі ў Эўрапейскім Зьвязе.

1 сакавіка 2004 году ён быў прадстаўлены прэзыдэнтам Пуціным як кандыдат у прэм’ер-міністры Расеі, 5 сакавіка яго кандыдатура зацьверджаная Дзяржаўнай Думай Расеі.

Прызначэньне Фрадкова было нечаканым для многіх экспэртаў. Міхаіл Фрадкоў аніякім чынам ня быў зьвязаны ані з кланам ельцынскае «сям’і», ані зь «сілавікамі».

Міхаіл Фрадкоў валодае анґельскаю і гішпанскаю мовамі. Жанаты, мае двух дзяцей.

Вонкавыя спасылкі

Міхаіл Фрадкоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў