Дом ураду (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.2) (робат зьмяніў: pl:Dom Rządu w Mińsku; касмэтычныя зьмены
каардынаты, катэгорыя
Радок 13: Радок 13:
{{Commons|Category:House of Government (Minsk)|выгляд=міні}}
{{Commons|Category:House of Government (Minsk)|выгляд=міні}}
* [http://minsk-old-new.com/minsk-2814.htm Фота на сайце «Менск стары і новы»]
* [http://minsk-old-new.com/minsk-2814.htm Фота на сайце «Менск стары і новы»]

{{каардынаты|53|53|46.28|паўночнае|27|32|41.99|усходняе|выяўленьне=загаловак}}


[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]]
[[Катэгорыя:Збудаваньні Менску]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйныя збудаваньні Беларусі]]
[[Катэгорыя:Адміністрацыйныя збудаваньні Беларусі]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1934 годзе]]


[[be:Дом урада, Мінск]]
[[be:Дом урада, Мінск]]

Вэрсія ад 22:53, 22 сьнежня 2012

Файл:Belarus-Minsk-House of Government and Vladimir Lenin Monument (perspective corrected).jpg
Дом ураду ў Менску

Дом ураду ў Менску — помнік архітэктуры канструктывізму міжваеннага пэрыяду. Узьведзены ў 1930—1934 гадах па праекце Іосіфа Лянгбарда.

Месцам для будаўніцтва Дома ўраду ў канцы 1920-х гадоў спэцыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. Будоўля доўжылася чатыры гады (19301934).

Дом ураду стаў найлепшым дасягненьнем Лянгбарда ў архітэктуры. Будынак стаў найбуйнейшай у рэспубліцы грамадзкай пабудовай міжваеннага пэрыяду. Агульны аб’ём будынка склаў 220 тысячаў кубічных мэтраў. Яго кампаноўка засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышынь ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў ўсталяваны помнік Уладзімеру Леніну, распрацаваны Іосіфам Лянгбардам разам зь ленінградзкім скульптарам Мацьвеем Манізерам.

За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў у доме ўраду быў разьмешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленьні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны ня быў.

Вонкавыя спасылкі

Дом ураду (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 53°53′46.28″ пн. ш. 27°32′41.99″ у. д. / 53.8961889° пн. ш. 27.5449972° у. д. / 53.8961889; 27.5449972