Дацкая Эстонія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: uk:Датська Естонія
д r2.7.2+) (робат зьмяніў uk:Датська Естонія на uk:Данська Естонія
Радок 24: Радок 24:
[[pt:Estônia dinamarquesa]]
[[pt:Estônia dinamarquesa]]
[[ru:Датская Эстляндия]]
[[ru:Датская Эстляндия]]
[[uk:Датська Естонія]]
[[uk:Данська Естонія]]

Вэрсія ад 07:48, 5 сьнежня 2012

Сярэднявечная Лівонія з Герцагствам Эстляндыя ў паўночнай частцы

Ге́рцагства Эстля́ндыя (па-дацку: Hertugdømmet Estland, па-лацінску: Ducatus Estonie) або «Дацкая Эстляндыя» — валоданьне каралеўства Данія, якое існавала 127 гадоў з 1219 па 1346 гады са сталіцай у Рэвэлі, якое атрымала сваю назву менавіта ў гэты пэрыяд. Да таго часу горад быў вядомы пад рускім назовам Калыванаў і зьяўляўся перавалачным пунктам на гандлёвым шляху рускіх купцоў. Калянізацыю Прыбалтыкі зьдзяйсьнялі ў асноўным нямецкія найміты з Вэстфаліі. Крызіс дацкай манархіі ў 1346 годзе й смута ў Даніі сярэдзіны XIV стагодзьдзя пагоршыліся сялянскай вайной 1343—1345 гадоў, калі эстонскія сяляне пры дапамозе пскавічоў падняліся на барацьбу з дацка-нямецкімі фэадаламі.

З-за таго, што дацкая ўлада была нетрывалай ў сілу адноснай аддаленасьці Даніі й ейнага невялікага дэмаграфічнага патэнцыялу, пад ціскам нямецкіх рыцараў дацкія тэрыторыі ў Эстляндыі былі прададзеныя ў 13461561 гадох Лівонскаму Ордэну. Пасьля сваёй працяглай адсутнасьці ў Прыбалтыцы, у 15591645 гадох датчане здолелі вярнуць пад свой кантроль астравы Саарэмаа й Муху, а таксама Курляндзкае эпіскапства з цэнтрам у Пільтэнэ на паўночным захадзе сучаснай Латвіі. Але ўжо ў 1645 годзе ўсе дацкія землі захапіла Швэцыя. У ходзе Паўночнай вайны 17001721 гадоў Расея авалодала ўсімі землямі ў Прыбалтыцы.

Вонкавыя спасылкі