Інфармацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: ur:اطلاعات зьмяніў: tr:Enformasyon
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: az:Məlumat
Радок 17: Радок 17:
[[ar:معلومة]]
[[ar:معلومة]]
[[an:Información]]
[[an:Información]]
[[az:İnformasiya]]
[[az:Məlumat]]
[[bn:তথ্য]]
[[bn:তথ্য]]
[[be:Інфармацыя]]
[[be:Інфармацыя]]

Вэрсія ад 16:53, 25 кастрычніка 2012

Інфарма́цыя (па-лацінску: informatio) — агульнанавуковы панятак, які зьвязаны з аб’ектыўнымі ўласьцівасьцямі матэрыі й ейным адлюстраваньнем у чалавечай сьвядомасьці. У сучаснай навуцы разглядаюцца два віды інфармацыі.

Аб’ектыўная (першасная) інфармацыя ёсьць уласьцівасьць матэрыяльных аб’ектаў і зьяваў ці працэсаў спараджаць разнастайнасьць станаў, якія пры дапамозе узаемадзеяньняў перадаюцца іншым аб’ектам і захоўваюцца ў іхняй структуры. Суб’ектыўная (сэмантычная альбо другасная) інфармацыя — сэнсавае ўтрыманьне аб’ектыўнай інфармацыі аб аб’ектах і працэсах матэрыяльнага сьвету, сфармаванае сьвядомасьцю чалавека з дапамогай сэнсавых вобразаў (словаў, выяваў і адчуваньняў) і зафіксаванае на якім-небудзь матэрыяльным носьбіце. У побытавым сэнсе інфармацыя ёсьць зьвесткі аб навакольным сьвеце й праходзячых у ім працэсах, успрыманыя чалавекам або спэцыяльным прыстасаваньнем.

У цяперашні час ня існуе адзінага вызначэньня інфармацыі як навуковага тэрміну. З пункту гледжаньня розных абласьцей ведаў, дадзены панятак апісваецца сваім спэцыфічным наборам прыкметаў. Паводле канцэпцыі Шэнана, інфармацыя — гэта зьнятая нявызначанасьць, г. зн. зьвесткі, якія павінны зьняць у той ці іншай ступені існуючую ў спажыўца да іхняга атрыманьня нявызначанасьць, пашырыць ягонае разуменьне аб'екта карыснымі зьвесткамі.

Вонкавыя спасылкі

Інфармацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў