Ласкацень: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат дадаў: nn:Klitoris |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл: |
[[Файл:Klitorisvorhaut_und_Klitoris.jpg|міні|Месцазнаходжаньне ласкаценю]] |
||
'''Ласкаце́нь''' (састар. — '''се́кель'''; {{Мова-la|clitoris}} — юрнік / {{Мова-la|clitorido}} — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў плоцевы орган [[жанчына|жанчыны]], які складаецца з парных пячорыстых целаў. Ласкацень складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка ласкаценю мае выгляд грудка, разьмешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў [[Похва|похву]], разьмяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй зьнітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі. |

Вэрсія ад 12:08, 12 кастрычніка 2012
Ласкаце́нь (састар. — се́кель; па-лацінску: clitoris — юрнік / па-лацінску: clitorido — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў плоцевы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых целаў. Ласкацень складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка ласкаценю мае выгляд грудка, разьмешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў похву, разьмяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй зьнітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі.
Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі ласкаценю разьмешчаныя па абодвы бакі ад похвы. Зьмяшчае мноства сасудаў і нэрвовых канчаткаў. У розных жанчын ласкацень мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў прамежнасьці. Даўжыня галоўкі ласкацелю ў большасьці здаровых жанчын складае 4-7 мм, а яе дыямэтар складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня ласкацелю, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна не бачны. Ласкацень зьяўляецца гамолагам пячорыстых цел мужчынскага чэляса.