Урочышча: розьніца паміж вэрсіямі
д {{Населеныя пункты}} |
д r2.7.3) (робат дадаў: be:Урочышча |
||
Радок 13: | Радок 13: | ||
[[ar:اسم خالية]] |
[[ar:اسم خالية]] |
||
[[be:Урочышча]] |
|||
[[cs:Pomístní jméno]] |
[[cs:Pomístní jméno]] |
||
[[de:Flurname]] |
[[de:Flurname]] |
Вэрсія ад 00:32, 3 кастрычніка 2012
Урочышча — у фізычнай геаграфіі, адна з марфалягічных частак геаграфічнага ляндшафту, спалучаная сыстэма фацыяў, аб'яднаных агульнай скіраванасьцю фізыка-геаграфічных працэсаў і прымеркаваных да адной мэзаформы рэльефу на аднастайным субстраце.
У міталёгіі старажытных славянаў — мясьціна, зазвычай у пушчанскіх нетрах, зьвязаная з культам таго ці іншага боства, дзе адбываліся нарады, сходы, суды. Часта ўспрымалася як месца-сядзіба злых духаў. У сучасным разуменьні — пустынная адлюдная мясьціна.
У шырокім сэнсе ўрочышчам зьяўляецца любая частка мясцовасьці, дзялянка мясцовасьці, адрозная ад астатніх дзялянак навакольля. Напрыклад, гэта можа быць лясны масіў сярод поля, балота і г.д., а таксама дзялянка мясцовасьці, якая зьяўляецца натуральнай мяжой паміж чым-небудзь. Часам урочышчам завуць адасобленыя невялікія населеныя пункты, якія нейкім чынам вылучаюцца з навакольля.