Спонка
Выгляд
Спонка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Раманава |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 23 км |
Плошча басэйну | 218 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,1 ‰ |
Спо́нка — рака ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 218 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰.
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Раманава, вусьце за 1 км на захад ад вёскі Рудня Споніцкая. Рэчышча на працягу 4,7 км ад вытоку і 14,4 км ад пункту за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Млынок да пункту за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Тарасаўка каналізаванае.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 346—347