Сольнак (футбольны клюб)
| Сольнак | |||||
| Поўная назва | Szolnoki MÁV FC | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1910 | ||||
| Стадыён | Тысалідзеці Умяшчальнасьць: 10 000 | ||||
| Галоўны трэнэр | Карл Кіш | ||||
| Чэмпіянат | Нацыянальны чэмпіянат III, група «Паўднёвы ўсход» | ||||
| · 2024—2025 | 15 месца (паніжэньне) | ||||
| |||||
| Афіцыйны сайт | |||||
«Сольнак» (па-вугорску: Szolnoki MÁV FC) — вугорскі футбольны клюб з гораду Сольнак. Клюб заснаваны ў 1910 годзе. Выступае ў трэцяй паводле ўзроўню лізе Вугоршчыны. Хатнія матчы праводзяцца на стадыёне Тысалідзеці (вуг. Tiszaligeti) умяшчальнасьцю 10 000 гледачоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе пад першапачатковай назвай ”Szolnokі MÁV SE”. Першапачаткова ўдзельнікі клюбу не дасягалі выдатных вынікаў, і да 1937 году клюб знаходзіўся ў Другой лізе. Аднак у далейшым ”Сольнак” палепшыў свае пазыцыі ў чэмпіянатах, а ў 1941 годзе атрымаў Кубак Вугоршчыны (адзіны раз у сваёй гісторыі). На працягу сваёй наступнай гісторыі клюб неаднаразова мяняў назвы:
- 1912—1948 — Szolnokі MÁV SE;
- 1948—1949 — Szolnokі Vasutas SE;
- 1949—1953 — Szolnokі Lokomotіv SE;
- 1953—1956 — Szolnokі Törekvés SE;
- 1956—1979 — Szolnokі MÁV SE;
- 1979—1996 — Szolnokі MÁV MTE;
- з 1996: Szolnokі MÁV FC.
У 2010—2011 гадоў клюб браў удзел у найвышэйшым вугорскім дывізыёне. Каманда выступае на ўласным стадыёне Тысалідзеці, адкрытым у 1974 годзе.