Скачок тыгра
Скачо́к ты́гра (па-эстонску: Tiigrihüpe) — дзяржаўны праект, у рамках якога адбывалася разьвіцьцё й пашырэньне кампутарнай і сеткавай інфраструктуры ў Эстоніі, асабліва ў галіне адукацыі[1]. Ідэя праекту ўпершыню была прапанаваная ў 1996 року тагачасным амбасадарам Эстоніі ў ЗША Тоомасам Хэндрыкам Ільвэсам і міністрам адукацыі Яакам Аавіксаам.
Істотным эфэктам праекту стала прадастаўленьне доступу ў Інтэрнэт для ўсіх школаў Эстоніі[2], а таксама абсталяваньне і абнаўленьне кампутарных клясаў: на зьмену маральна састарэлым кампутарам з АС CP/M прыйшлі IBM-сумяшчальныя кампутары.
Пасьля кібэратакаў супраць Эстоніі сеціўная бясьпека была зьяднаная з вайсковай дактрынай. Пасьпяховы вынік прывёў да ідэі стварэньня ў Таліне Каапэратыўнага кібэрнэтычнага абароннага цэнтру майстэрства з удзелам NATO. Гэты праект атрымаў назву «Абарона тыгра» (па-эстонску: Tiigrikaitse)[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Электронное правительство: Поучимся у Эстонии (рас.). Свободная пресса + (15 лістапада 2010). Праверана 1 лістапада 2012 г.
- ^ Эстония рвется во Всемирную паутину (рас.). PC Week Live (14 кастрычніка 1997). Праверана 1 лістапада 2012 г.
- ^ President Ilves kohtus Ameerika Ühendriikide riigipeaga (эст.). Адміністрацыя прэзыдэнта Эстоніі (25 чэрвеня 2007). Праверана 1 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (эст.) (анг.)