Перайсьці да зьместу

Скальбія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скальбія
Населены пункт
Краіна
Геаграфія
Вышыня НУМ 220 ± 1 м
Часавы пас UTC+2 і UTC+03:00
Каардынаты 35°21′56″ пн. ш. 36°23′38″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 17 313 чал. (2004)
Афіцыйная мова арабская мова
Скальбія на мапе Сырыі
Скальбія
Скальбія
Скальбія

Эль-Скальбія (па-арабску: السقيلبية) — места ў паўночна-заходняй Сырыі, у мугафазе Хама. Ляжыць за 48 км ад Хамы. Насельніцтва — 17 313 чалавек (2004), пераважна праваслаўныя хрысьціяне.

Скальбія знаходзіцца на паўночным захадзе мугафазы Хамы, за 48 км ад ейнай сталіцы.

Падзяляецца на прадмесьці: Старое места, Сагм эль-Бэйдар, Султанія, эль-Тэль, эль-Сук, эль-Абра і Айн эль-Барада.

За грэцкім часам прыкладна на гэтым месцы разьмяшчалася Сэлеўкія ад Бэлюм(d), зьніклая ў Сярэднявеччы. Ад грэцкага паселішча меркавана паходзіць сучасная назва.

У XIX стагодзьдзі сюды ўцяклі ад асманскага перасьледу грэцкія праваслаўныя з Аўрану. Пазьней да іх далучыліся хрысьціяне з Горнага ўзьбярэжжа.

У 1860 року(d) мясцовыя бэдуіны ўчынілі напад на Скальбію.

У 1933 року даволі вялікая вёска з 3400 жыхароў.

У незалежнай Сырыі Скальбія хутка вырасла і ў 1964 року стала цэнтрам раёну, а з гэтым і атрымала статус места. У 1965 зьявілася электрыфікацыя.

Значная частка насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай. Вырошчваюцца пшаніца, бавоўна, цукровыя буракі, гародніна і бабовыя. Для ўнутраных патрэбаў гадуюць птушак і рыбу. Дзейнічаюць таксама прамысловыя прадпрыемствы, гандаль, паслугі.

Да грамадзянскай вайны Скальбія прываблівала турыстаў дзякуючы блізкасьці рымска-бізантыйскіх руінаў Апамэі, сярэднявечных замкаў Калаат эль-Мадык і Абу Кубэйс ды ракі Нар эль-Барэд.

Паводле стану на 2014 рок у Скальбіі дзейнічалі дзьве царквы: сьвятога Пятра і сьвятога Паўла — а таксама манастыр Усьпеньня Маці Божай.