Перайсьці да зьместу

Сан-Сальвадор (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сан Сальвадор (горад)»)
Сан-Сальвадор
па-гішпанску: San Salvador
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Сальвадор
Першыя згадкі 1525
Дата заснаваньня 1 красавіка 1525
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Mario Edgardo Durán Gavidia[d]
Геаграфія
Плошча 75,2 км²
Вышыня НУМ 670 м
Часавы пас
Каардынаты 13°41′24″ пн. ш. 89°11′24″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 569 800 чал.
Афіцыйная мова гішпанская мова
Этнахаронімы Salvadoraise[1], Salvadorais[1], Sansalvadoreño, Sansalvadoreña, Capitalino і Capitalina
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 1101
Сайт sansalvador.gob.sv (гішп.)
Сан-Сальвадор на мапе Сальвадору
Сан-Сальвадор
Сан-Сальвадор
Сан-Сальвадор

Сан-Сальвадор (па-гішпанску: San Salvador, мянушка: San Sivar) — сталіца Сальвадору, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, каля вулькана Сан-Сальвадор, за 35 км ад узьбярэжжа Ціхага акіяна, у даліне ракі Амакас. Колькасьць насельніцтва складае каля 570 тысячаў чалавек, а разам з прыгарадамі 2,1 мільёну чалавек.

Горад быў заснаваны ў 1525 годзе на месцы захопленай гішпанцамі індзейскай сталіцы Кускатлана, але да нашых дзён не засталося нічога, што нагадвала б каляніяльныя часы. Горад некалькі разоў руйнаваўся вывяржэньнямі вулькана і землятрусамі (апошні раз у 1986 годзе). Пасьля моцнага вывяржэньня 1854 году сталіца была часова перанесеная ў Нуэва Сан-Сальвадор. Значныя руйнаваньні адбыліся і ў 1934 годзе, а ў 1980-х гадах горад значна пацярпеў ад вайсковых дзеяньняў грамадзянскай вайны.

Праз Сан-Сальвадор праходзіць Панамэрыканская аўтастрада. Таксама, горад злучаны аўтамабільная дарогай з марскім портам Ла Лібэртад на ўзьбярэжжы Ціхага акіяна, а зь іншым портам Акаджутла, Сан-Сальвадор злучаецца чыгункай. За 50 км на поўдзень ад гораду знаходзіцца міжнародны аэрапорт.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сан-Сальвадор (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf