Перайсьці да зьместу

Рокаш Зэбжыдоўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сандамірскі рокаш»)
Акт дэтранізацыі Жыгімонта III Вазы выдадзены ракашанамі 24 чэрвеня 1607 году

Рокаш Зэбжыдоўскага (па-польску: rokosz Zebrzydowskiego), таксама вядомы як Сандамірскі рокашрокаш (легальнае паўстаньне шляхты, канфэдэрацыя супраць караля), які адбыўся ў 1606—1609 гадах у выніку канфлікту паміж каралём Жыгімонтам III Вазам і шляхтай у сувязі са знешняй палітыкай Рэчы Паспалітай (войны са Швэцыяй) і пытаньнямі ўнутранай палітыкі. Палітыка Жыгімонта III была накіравана на ўмацаваньне каралеўскай улады, якая абапіралася на вузкае кола магнатаў і біскупаў. Нагодай да рокашу паслужыла прыватная спрэчка паміж каралём і Мікалаем Зэбжыдоўскім, у выніку якога Зэбжыдоўскі быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня, якое было заменена выгнаньнем.

Кароль быў абвінавачаны ў самаізаляцыі ў коле замежнікаў і езуітаў і ў імкненьні да абсалютнай улады. Вядома, што ён спрабаваў усталяваць перадачу трону па спадчыне, пазбавіць шляхту большай часткі прывілеяў і пакінуць за Соймам права толькі дарадчага голасу, але не вырашальнага.

Рокаш Зэбжыдоўскага доўжыўся з 1606 па 1609 гады. Каталікі і пратэстанты, магнаты, сярэдняя і дробная шляхта падзяліліся на дзьве групоўкі ў адносінах да закону, які забараняе манарху ў далейшым драбніць і дарыць зямельныя ўдзелы і аб прымушэньні яго да выдаленьня з каралеўскага двара езуітаў і замежнікаў.

«Сандамірскі рокаш». Карціна невядомага мастака XVII стагодзьдзя

Кіраўнікамі рокашу былі ваявода кракаўскі Мікалай Зэбжыдоўскі, староста дабромільскі Ян Шчасны Гэрбурт, староста сігулдзкі Станіслаў Стадніцкі і падчашы вялікі літоўскі Януш Радзівіл. Акрамя таго, удзельнікі рокашу хацелі прымусіць дэпутатаў Сэйму строга выконваць інструкцыі, якія атрымліваліся тымі на сэйміках, ад якіх дэпутаты абіраліся.

Працяглы час супрацьстаяньне адбывалася ў прапагандысткай вайне, у рамках якой пры дапамозе друкаваных і рукапісных матэрыялаў абодва бакі зьбіралі прыхільнікаў. «Вайна чарніліц» завяршылася ўзброенай сутычкай мяцежнікаў з прыхільнікамі караля пад Гузавым у 1607 годзе. Узброеную перамогу атрымалі ўзброеныя сілы манарха. Аднак асэнсаваньне абодвума бакамі кошту пралітай крыві ў братазабойчым канфлікце прывялі да таго, што спробы абсалютызацыі і цэнтралізацыі ўлады Жыгімонтам III усё ж былі спынены, адбылося прымірэньне і прабачэньне ўсіх удзельнікаў, а таксама ўмацаваньне прывілеяванага становішча шляхты.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]