Самурай
Самурай (па-японску: 侍, бу́сі па-японску: 武士) — у Японіі ў шырокім сэнсе — прадстаўнікі прывілеяванай ваеннай касты, якая аб’ядноўвала ўладарных князёў і сьвецкіх фэадалаў; у больш вузкім і ўжывальным — ваеннае саслоўе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самураі пачалі фармавацца як саслоўе ў пэрыяд сёгунаў дому Мінамота (1192—1333), асобае значэньне набылі ў час міжусобных войнаў 14—16 стагодзьдзяў. Тады ж склалася асобная самурайская культура, у нечым падобная да рыцарскай культуры Заходняй Эўропы, у аснове якой кодэкс гонару самураяў — бусідо з культам вернасьці свайму гаспадару.
У час сёгуната Такугава (1603—1867) статус самураяў (10% насельніцтва Японіі) аформлены юрыдычна. Заканчэньне міжусобных войнаў прывяло да расслаеньня саслоўя самаураяў, многія зь якіх ператварыліся ў ронінаў (самураі без гаспадара), некаторыя зь іх папоўнілі шэрагі дэклясаваных элемэнтаў, але большая частка самураяў заставалася ў гарадах, дзе займаліся рамяством і гандлем. Самураі паўднёва-заходніх княстваў (Сацума, Цёсю, Тоса і Хідзэн) адыгралі ключавую ролю ў буржуазнай рэвалюцыі 1867—1868 гадоў. У 1872 годзе саслоўе самураяў скасавана, але яго традыцыі працяглы час (да паражэньня Японіі ў Другой сусьветнай вайне) культываваліся ў японскай арміі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 С. 204—205
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самурай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў