Сакрамэнталія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кармеліцкі шкаплер

Сакрамэнталія (па-лацінску: sacramentalia) — рэлігійны прадмет або дзеяньне, якія з пэўным падабенствам да сакрамэнтаў выкарыстоўваюцца ў каталіцкім касьцёле для дасягненьня духоўнага плёну, аздараўленьня для душы і для цела і гэтак далей.

Сакрамэнталіі — гэта прадметы: мэдалікі, шкаплеры, а таксама дзеяньні: дабраслаўленьне, знак крыжа, намашчэньне, пасыпаньне попелам, экзарцызмы, ускладаньне рук і шмат іншых.

Сакрамэнталіі варта адрозьніваць ад сакрамэнтаў (па-лацінску: Sacramentum). Згодна з Катэхізіса Каталіцкага Касьцёлу, «Гэта сьвятыя знакі, устаноўленыя Касьцёлам, з дапамогай якіх адбываецца асвячэньне некаторых абставін жыцьця. Яны ўключаюць малітву, якая суправаджаецца знакам крыжа і іншымі знакамі. Сярод сакрамэнталій важнае месца займаюць бласлаўленьні, якія зьяўляюцца праслаўленьнем Бога і малітвай аб атрыманні Яго дароў; кансэкрацыя асобаў і бласлаўленьне рэчаў для Божага культу»[1].

У Праваслаўнай Царкве таксама існуюць шматлікія літургічнага дзеяньня і прадметы, якія могуць быць аднесены да сакрамэнталіі, аднак сам гэты тэрмін, як правіла, не выкарыстоўваецца. Звычайна гаворыцца аб асьвячэньні, бласлаўленьні, асьвячньні прадметах і г.д.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • а. Марыян Кавалеўскі "Mały słownik teologiczny!", Drukarnia i Księgarnia św. Wojciecha, Познань-Варшава-Люблін, 1960, с. 334