Сады Хэўсэль
| Культурны ляндшафт Дыярбакырскай крэпасьці і садоў Хэўсэль | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
| Краіна | Турэччына |
|---|---|
| Тып | Культурны |
| Крытэры | iv |
| ID | 1488 |
| Каардынаты | 37°53′56″ пн. ш. 40°14′32″ у. д.HGЯO |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 2015 (39 сэсія) |
Сады Хэўсэль (па-турэцку: Hevsel Bahçeleri) — сямсот гектараў урадлівых зямель паблізу берага Тыгра, паміж крэпасьцю Дыярбакыр і ракой. Сады былі ўключаныя ў папярэдні сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 2013 годзе і сталі аб’ектам сусьветнай спадчыны ў 2015 годзе разам з крэпасьцю Дыярбакыр[1].
Сады Хэўсэль уяўляюць сабой прыклад таго, што ў навакольнага асяродзьдзя і біясыстэмаў існуе «памяць». Дасьледаваньні гэтых зямель могуць дапамагчы зразумець, што адбывалася ў даліне ракі Тыгр, па меншай меры, з часоў Асырыйскай імпэрыі — гэта значыць з таго моманту як сюды ўпершыню патрапілі старажытныя тэксты. Маштабныя зьмены, выкліканыя вулканічнай актыўнасьцю, кліматычнымі ўмовамі, дынамікай эрозіі, тэктанічнымі ўзьняцьцямі і зьвязанымі зь імі землятрусамі, а таксама наступствамі мінулай чалавечай дзейнасьці істотна адбіліся ў сучасным аб’екце сусьветнай спадчыны.