Рыхамер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рыхамер або Флявіюс Рыхамер (лац. Flavius Richomeres; ? — 393) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рымскай імпэрыі франконскага паходжаньня.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магчыма, быў сынам Тэўтамера, франконскага афіцэра на службе імпэратара Юліяна[1][2].

Каля 377/378 году атрымаў пасаду коміта імпэратара Грацыяна і перавод у Тракію, дзе ўзяў удзел у вайне супраць готаў імпэратара Валента II. Каля 383 году быў вайсковым магістрам Усходу. У 384 годзе займаў пасаду ардынарнага консула разам з Флавіюсам Клеархам. З 388 году служыў у якасьці вярхоўнага вайсковага водцы ва Ўсходняй імпэрыі (афіцыйны тытул — коміт і магістар абодвух войскаў).

Ажаніўся з Асьцілай, у шлюбе нарадзіўся Тэўдамер, кароль франкаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ewig E. Spätantikes und fränkishes Gallien, 1976—1979. — Werner, 1984. S. 297.
  2. ^ Werner K. F. Les Origines: Avant l’an mil. — Paris, Le Livre de poche, coll. «Histoire de France», 1984 (réimpr. 1996). P. 296—297.