Перайсьці да зьместу

Рыскі вакзал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгляд вакзалу

Рыскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Масква-Рыская, адзін з 9 чыгуначных вакзалаў Масквы. Разьмешчаны на Рыскай плошчы, на скрыжаваньні Праспэкта Міру і Сушчэўскага вала. Да 1930 вакзал называўся «Віндаўскі», да 1942 — «Балтыйскі», да 1946 — «Ржэўскі».

Будынак вакзалу пабудавана ў 18971901 гадах у рамках будаўніцтва Віндаўскай чыгункі (цяпер Рыскі кірунак Маскоўскай чыгункі) па праекце пецярбурскага архітэктара Станіслава Бржазоўскага, аўтара Віцебскага вакзалу Санкт-Пецярбургу. Будаўніцтва вакзалу вялося пад кіраўніцтвам архітэктара Ю. Ф. Дзідэрыхса.

З рыскага вакзалу адыходзяць у содні два цягнікі Масква — Рыга і адзін Масква — Вялікія Лукі. Таксама з вакзалу адпраўляюцца прыгарадныя электрацягнікі (каля 60 у дзень, па стане на пачатак кастрычніка 2007) да станцыяў: Нахабіна, Дзедаўск, Новаерусалімская, Валакаламск, Шахоўская і іншых.