Перайсьці да зьместу

Рыдлёўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рыдлёўка — ручная прылада для працы (капаньне, расчыстка, перанос) з грунтам і глебай, які ўяўляе сабой шырокі плоскі клінок, насаджаны на дзяржальню (тронак); мэталічная лапата[1][2].

Лапата акаваная жалезам для апрацоўкі агародных градак называлася «Рыдзель»[2], а мэталічная лапата для капаньня — «Рыдлёўка»[1].

Таксама можа выкарыстоўвацца як зброя бліжняга бою, напрыклад, ва ўзброеных сілах і ў многіх кампутарных гульнях.

  1. 1 2 Слоўнік сельска-гаспадарчае тэрміналёгіі. — Менск: Інстытут беларускай культуры, 1928. — С. 25, 70 (№№ 418, 678). — 76 с. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія. Выпуск дзевятнаццаты). — 1000 ас.
  2. 1 2 Сельская гаспадарка: тэматычны слоўнік / склад. В. Д. Астрэйка. — Мінск: Беларуская навука, 2010. — С. 75—77, 80. — 526 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-08-1230-8