Руская еднасьць
па-ўкраінску: Руська Єдність | |
Лідэр партыі | Сяргей Аксёнаў |
---|---|
Дата заснаваньня | 2008 |
Распушчаная | 2014[1] |
Штаб-кватэра | Крым, Сымфэропаль, ул. Доўгарукаўская, 11/2 |
Саюзьнікі і блёкі |
Супрацоўніцтва: Міжнароднае супрацоўніцтва: |
Ідэалёгія | русафілія, ірэдэнтызм |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя за Рускую Еднасьць |
Афіцыйны сайт | russ-edin.org |
Руская е́днасьць (па-ўкраінску: Руська Єдність) — палітычная партыя і аднайменны агульнакрымскі грамадзка-палітычны рух, заснаваны ў 2008 годзе[5]. У 2014 годзе лідэр партыі Сяргей Аксёнаў згуляў важную ролю ў анэксіі Крыму Расеяю, за што дзейнасьць партыі была забароненая ўладамі Ўкраіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Партыя была заснаваная ў 2008 годзе пад назваю «Аванґард»[5]. Лідэрам партыі быў Максім Каваленка. З жніўня 2010 року партыя стала называцца «Руская еднасьць»[6], а ўзначаліў яе Сяргей Аксёнаў[6]. На выбарах у Вярхоўную Раду Крыму ў 2010 року партыя набрала 4,02 % голасаў, заняўшы пятае мейсца. У выніку «Руская еднасьць» атрымала 3 мандаты з 100[7].
Прадстаўнік партыі Кастусь Рубаненка быў абраны мескім кіраўніком Бахчысараю[8]. Тры мейсцы атрымала партыя ў Сымфэропальскай мескай радзе[9].
На выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны 2012 року партыя выстаўляла кандыдатаў у чатырох выбарчых акругах — Аляксандра Сьпірыдонава, Сяргея Аксёнава, Сяргея Шувайнікава ды Міхаіла Макеева[10], але жаднаму не атрымалася атрымаць перамогу[11].
27 лютага 2014 року лідэр «Рускае еднасьці» Сяргей Аксёнаў паводле рашэньня Вярхоўнае Рады Крыму, узначаліў урад Аўтаномнае Рэспублікі Крыму[12] і пасьля згуляў важную ролю ў анэксіі Крыму Расеяю.
30 красавіка 2014 року рашэньнем акруговага адміністрацыйнага суду Кіева дзейнасьць партыі была забароненая ва Ўкраіне[10], у сувязі з чым партыя самараспусьцілася. 4 верасьня 2014 року кіеўскі апэляцыйны акруговы адміністрацыйны суд адхіліў апэляцыю партыі «Руская еднасьць» і пакінуў у сіле рашэньне суду першае інстанцыі пра забарону яе дзейнасьці.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Запрещённая судом партия крымского премьера решила самораспуститься
- ^ Новый раскол в «Русском единстве»: сотрудничество с партией разорвали казаки Крыма//«Новый День», 03.05.11
- ^ «Родина» и «Русское Единство» подписали Соглашение о сотрудничестве (ФОТО)//«Крым.Комментарии», 4 лютага 2014
- ^ Партия премьера Крыма заключила договор с "Русским союзом Латвии" — REGNUM, 15 жніўня 2014
- ^ а б Політична партія «Руська Єдність», Database DATA
- ^ а б Партія «Авангард» змінила назву та лідера організації, ОГО, 17-09-2010.
- ^ Результаты выборов в Верховный Совет Крыма // Украинская правда : газета. — 8 лістапада 2010.
- ^ Представитель «Русского единства», победивший на выборах мэра Бахчисарая, проведёт переговоры о создании коалиции в городском совете
- ^ Депутаты от «Русского Единства» будут работать в местных советах большинства городов и районов АР Крым
- ^ а б Суд запретил деятельность партии «Русское единство» в Украине, lb.ua, 30 красавіка 2014.
- ^ Результаты выборов в Верховную Раду, Интерфакс-Украина, 12 ноября 2012.
- ^ В Крыму утверждено новое правительство, gazeta.ru, 28 февраля 2014.