Разлад аўтыстычнага спэктру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Разла́д аўтысты́чнага спэ́ктру, скарочана РАС (па-ангельску: autism spectrum disorder, ASD) — нэўраантагенэтычны разлад(en)[1][2], то бок разлад псыхічнага разьвіцьця з надыходам у маленстве ці дзяцінстве, які характарызуецца ўстойлівым дэфіцытам здольнасьці пачынаць і падтрымліваць сацыяльнае ўзаемадзеняньне і грамадзкія сувязі, а таксама абмежаванымі зацікаўленасьцямі і часта паўтаральнымі паводзінамі[1]. Асноўная характарыстыка разладу — пэрманэнтны дэфіцыт у сацыяльнай камунікацыі і сацыяльным узаемадзеяньні[2]. Галоўнымі дэфіцытамі ў людзей з разладам аўтыстычнага спэктру зьяўляюцца навыкі разьдзеленай (то бок узгодненай з партнэрам па зносінах) увагі і ўзаемнасьці ва ўзаемадзеяньні[3]. Між асобаў з разладам аўтыстычнага спэктру часта сустракаецца разумовая адсталасьць[2], аднак сустракаюцца і высокафункцыянальныя індывідуўмы з гэтым разладам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б World Health Organisation (2018) ICD-11 for Mortality and Morbidity Statistics (2018): 6A02 Autism spectrum disorder(анг.) Праверана 2 лістапада 2018 г.
  2. ^ а б в American Psychiatric Association Diagnostic and Statistical Manual of Mental Disorders, Fifth Edition (DSM-5). — Arlington, VA: American Psychiatric Publishing, 2013. — 992 с. — ISBN 978-0-89042-554-1
  3. ^ Лич Д. Прикладной анализ поведения. Методики инклюзии учащихся с РАС. — М.: Оперант, 2015.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]