Перайсьці да зьместу

Radom Air Show

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Радамскае авіяшоў»)
Група «Red Arrows», Radom Air Show 2005
Група «Patrouille de France», Radom Air Show 2005

Radom Air Show (па-беларуску: Радамскае авіяшоў) — авіяімпрэза, якая ладзіцца раз за два гады на аэрапорце Радам-Садкоў у Радаме (Мазавецкае ваяводзтва, Польшча). Першае авіяшоў было арганізавана ў 1991 годзе ў Познані. У 2001 годзе паказы перанесьлі ў Радам. Падчас імпрэзы маюць месца паднебныя паказы авіяцыі, выставы абсталяваньня, канцэрты, забавы для дзяцей ды іншыя.

У гісторыі імпрэзы мелі месца два трагічныя выпадкі. Падчас авіяшоў 1 верасьня 2007 году ў паветры падчас выкананьня акрабатычнай фігуры сутыкнуліся два польскіх пілётаў з групы «AZL Żelazny» зь Зялёнай Гары; пілёты загінулі. 30 жніўня 2009 году разьбіўся беларускі самалёт-зьнішчальнік Су-27; абодва пілёты — палкоўнік Аляксандар Марфіцкі (намесьнік камандуючага Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сілаў і войскаў ПВА) і палкоўнік Аляксандар Жураўлевіч (намесьнік камандзіра 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах) — не катапультаваліся й загінулі.[1]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Radom Air Showсховішча мультымэдыйных матэрыялаў