Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух
Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух | |
эсп. Sovetia Esperantista Junulara Movado | |
Дата ўтварэньня | 1966 |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 1979 |
Тып | эспэранта-арґанізацыя |
Месцазнаходжаньне | СССР |
Афіцыйныя мовы | эспэранта, расейская |
Заснавальнікі | Анатоль Ганчароў, Барыс Колкер і Уладзімер Самадай |
Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух (на эспэранта: Sovetia Esperantista Junulara Movado, SEJM) — моладзевая арганізацыя эспэрантыстаў Савецкага Саюзу (1965—1979). Ня мела афіцыйнага статусу.
Перадумовы стварэньня SEJM
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цікавасьць да вывучэньня эспэранта ў СССР пачала пашырацца на тле працэсаў абмежаванае дэмакратызацыі грамадзкага жыцьця, што павольна разгортвалася ў другой палове 1950-х. У Маскве ды Ленінградзе зьяўляюцца перышя эспэранта-клюбы. У 1957 годзе на VI Сусьветны фэст моладзі і студэнтаў прыехала ля 240 замежных эспэрантыстаў. З 1959 року ў Прыбалтыйскіх рэспубліках ладзяць рэґулярныя эспэранта-табары.
Стварэньне й дзейнасьць SEJM
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдзіна 1950-х ды пачатах 1960-х рокаў характарызуецца ўзмоцненым вывучэньнем эспэранта студэнтамі й старшаклясьнікамі. Моладзь вывучала эспэранта самастойна, бо праз рэпрэсіі й вайны зьнікла цэлая плеяда актыўных і дзейных эспэрантыстаў. Асноўная маса моладзі вывучала эспэранта па падручніках, якія захоўваліся ў сельскіх, вясковых, школьных, мескіх і вобласных бібліятэках. Гэта моладзь стварала гурткі эспэранта пры клюбах інтэрнацыянальнага сяброўства (КІС). На пачатку 1960-х рокаў у СССР існавала ля двох дзясяткаў эспэранта-клюбаў, але не было жаднае старшыні галоўнае арґанізацыі, пад крылом якое моладзі маглі б працаваць на карысьць эспэранта.
У 1965 році была створаная арґанізацыя пад назваю Савецкі эспэрантысцкі моладзевы рух. У 1967—1969 роках SEJM як арґанізацыя ўзмацнела, пашырылася, вырасла як якасна, так і колькасна.
У 1968 годзе ў дзейнасьць эспэранта-клюбаў было ўкаранёнае наваўвядзеньне — сацзмаганьне. У сацзмаганьні ўлічваліся такія фактары:
- колькасьць эспэрантыстаў, што ўдзельнічалі ў розных сустрэчах;
- колькасьць апублікаваных артыкулаў пра эспэранта ў савецкай прэсе;
- колькасьць справаздачаў пра эспэранта для неэспэрантыстаў;
- колькасьць слухачоў гэтых справаздачаў;
- колькасьць карэспандэнцкіх сувязяў з замежнымі эспэрантыстамі;
- колькасьць краінаў, зь якімі ліставаліся савецкія эспэрантысты;
- колькасьць тых, хто скончыў курсы эспэранта;
- колькасьць тых, хто падпісаўся на эспэранта часопісы і ґазэты;
- колькасьць розных вечарынаў, экскурсіяў, арґанізаваных у клюбах SEJM.
У 1968 годзе SEJM меў 10 аддзелаў і службаў:
- карэспандэнцкая служба,
- маґнітафонная служба,
- аддзел культуры,
- перакладчая служба,
- літаратурны аддзел,
- навукова-тэхнічны аддзел,
- тэрміналяґічны аддзел,
- інтэрлінґвістычны аддзел,
- фота-служба,
- мэтадычны аддзел.
Некалькі рокаў выходзіў таксама аматарскі часопіс SEJM.
У 1969 годзе зьявіліся «Статут SEJM» ды «Рашэньне SEJM».
У 1967 годзе эспэранта-табары былі падзеленыя на Балтыйскі ды Моладзевы.
Прза сталы рос колькасьці эспэрантыстаў па ўсім СССР у 1977 годзе было вырашана правесьці раўналежна два эспэранта-табары для моладзі — для заходняе й усходняе часткаў краіны.
Табліца колькасьці эспэранта-клюбаў, што дзеялі ў рокі існаваньня сэйму
1965 | 1966 | 1967 | 1968 | 1969 | 1970 | 1971 | 1972 | 1973 | 1974 | 1975 | 1976 | 1977 | 1978 | 1979 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
18 | - | 51 | 55 | 37 | 25 | 33 | 30 | 37 | 40 | 43 | 46 | 44 | 44 | 44 |
Ліквідацыя SEJM
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напаўлеґальная дзейнасьць SEJM выклікала зьяву «цыркулярнага ліста» з ЦК КПСС, у якім ішло пра стварэньне ў СССР эспэранта-арґанізацыі ў маштабах краіны.
27 студзень 1978 року ЗРТС, ЦК УЛКСМ і УЦРПС прынялі супольнае рашэньне «Пра стварэньне Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў».
14 сакавіка 1979 року ў Маскве адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў. Заснавальнікамі сталі тры арґанізацыі: ЦК ВЛКСМ, СРТД і ВЦРПС.
Улетку 1979 року была зладжаная апошняя канфэрэнцыя SEJM, удзельнікі якое прыйшлі да высновы, што супольнасьць ужо ня можа існаваць па шэраге прычынаў, сярод якіх найгалоўнейшымі ё:
- SEJM ня ё афіцыйнаю арґанізацыяю і ня мае права існаваць, бо раўналежна дзее новаствораная афіцыйная арґанізацыя;
- выдавецкая справа ў СССР дазвалялася толькі тады, калі выданьні былі зарэґістраваныя па законе, таму друкаваныя орґаны SEJM, якія размнажаліся пазапраўна, ня мелі права на жыцьцё. Пагатоў што праз спыненьне фінансовае дзейнасьці спынялася й выдавецкая дзейнасьць.
Большасьцю галасоў было прынятае рашэньне пра самароспуск, а актывісты SEJM мелі перайсьці да працы ў Асацыяцыі савецкіх эспэрантыстаў, яе філіялах ды камітэтах.
SEJM-2
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Моладзевы эспэранта-рух быў адроджаны ў сьнежні 1988 року. У арґанізацыі прадугледжвалася індывідуальнае сяброўства. SEJM-2 меў 36 дзейных чальцоў, некалькі кандыдатаў і падтрымальнікаў. Маладыя актывісты ўзначальвалі дзейныя эспэранта-клюбы, былі рэдактарамі друкаваных орґанаў, удзельнічалі ў кіраўніцтве рэґіянальных і нацыянальных эспэранта-арґанізацыяў. Прэзыдыум складаўся з 5 чальцоў камітэту.
Існавалі ўласныя друкаваныя орґаны. Сустрэчы: шторочная канфэрэнцыя, моладзевы табар ды сэмінары.
Да ініцыятываў SEJM-2 ставяцца стварэньне ў 1989 годзе «Гасьцявое сеткі SEJM» якая ў 1990 годзе мела 41 адрэсу ў 35 населеных пунктах СССР.