Перайсьці да зьместу

Рагнгільда Швэдзкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 06:11, 13 лютага 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Рагнгільда Швэдзкая
Ragnhild
Рагнгільда Швэдзкая
Рагнгільда Швэдзкая
Сьвятая
Нарадзілася 11 стагодзьдзе
Памерла 1117
Шануецца Швэцыя
Галоўная сьвятыня Касьцёл сьвятой Рагнгільды (Сёдэртэльле)

Рагнгільда Швэдзкая (?-каля 1117) — мясцовая шануймая каталіцкая сьвятая, чый культ зафіксаваны ў сераднявечнай Швэцыі. Часьцей за ўсё асацыюецца з касьцёлам у Сёдэртэльле ў правінцыі Сёдэрманлянд і Стрэнгнэскай дыяцэзіі Швэцыі. Паводле шэрагу крыніцаў, была таксама швэдзкай каралевай, жонкай Інге II.

Біяграфія

Лічыцца заснавальніцай касьцёлу ў Сёдэртэльле, дзе й была пахаваная. Калі яна была рэальнай асобай, дык жыла ў ХІ-ХІІ стст. Традыцыйнай датай сьмерці лічыцца 1117. Тым ня менш, ніводная крыніца ранейшая за ХV ст. яе ня ўзгадвае. Эпітафія з узгаданага касьцёлу была запісана ў XVII ст. Эліясам Пальмск’ёльдам. У крыніцах ХV ст. пазначаецца, што яна была каралевай, дачкой Гальстэна (магчыма, Гальстэна Стэнкільсана) і каралевай, жонкай ці то Інге I, ці Інге II, што замінае ёй быць генэалягічна й храналягічна дачкой Гальстэна Стэнкільсана. Насьценныя выявы Рагнгільды, якія датуюцца ХV ст., можна ўбачыць у касьцёлах у Бёр'е й Вікста ў Упляндзе ды ў Гельсінглянду й Энонгеру (усе Упсальская дыяцэзія).

Цікавасьць да Рагнгільды (і некаторых іншых мясцовых сьвятых) і ўвогуле да швэдзкае мінуўшчыны аднавілася пасьля некаторага зацішша рэфармацыі ў XVI—XVII стст. У сваю чаргу праца швэдзкага каталіцкага сьвятара Ёганэса Вастовіюса «Vitis aquilonia» (Паўночная лаза), надрукаваная ў 1623, выклікала пераасэнсаваньне чалавечае выявы на пячатцы гораду Сёдэртэльле як выявы Рагнгільды.

У Блякбэргу (прыгарад Стакгольму) знаходзіцца капліца сьвятой Рагнгільды.

Папярэднік
Інгегерд Нарвэская
Швэдзкія каралевы
1105-1117
Наступнік
Ульвгільда