Рагвалод Полацкі і Рагнеда (манэта)
Выгляд
Памятная манэта «Рагвалод Полацкі і Рагнеда» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 9 лістапада 2006 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.
Манэта ўваходзіць у сэрыю Умацаваньне і абарона дзяржавы.
Наміналы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Срэбраная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33.62 г
- вага чыстага срэбра: 31.1 г
- дыямэтар: 38.61 мм
- якасьць: «пруф»
- наклад: 5000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 95 340 руб. бяз футляру
Медна-нікелевая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- намінал: 1 рубель
- вага манэты: 15.5 г
- дыямэтар: 33 мм
- якасьць: «пруф-лайк»
- наклад: 5000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 7 910 руб. бяз футляру
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: пасярэдзіне: рэканструкцыя крэпасьці ў Заслаўлі, за часамі Рагнеды; згары — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, па колу надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; долу зьмешчаны год біцьця, справа для срэбра — проба, надпіс долу — «20 РУБЛЁЎ» на срэбранай і «1 РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: рэльефная выява Рагвалода Полацкага і Рагнеды; справа выява старажытнай ладзьдзі, справа па колу надпіс «Рагвалод Полацкі ° Рагнеда» і гады іх кіраваньня «970–980» і «985–989».
Дызайн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мынца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЗАТ «Летувіская мынца», Вільня.