Перайсьці да зьместу

РГ-42

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
РҐ-42

РҐ-42 зьнешні выгляд (зьлева) і ў разрэзе (справа)
Тып Ручная граната
Краіна паходжаньня СССР
Гісторыя выкарыстаньня
Войны Другая сусьветная вайна
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Сяргей Каршуноў
Дата стварэньня 1942
Вытворчасьць з 1942 да сярэдзіны 1950-х
Характарыстыкі
Вага 0,42 кг (з запалам)
Даўжыня 130 мм (з запалам)
Дыямэтар 55 мм

Выбуховае рэчыва трынітраталуол
Маса выбуховага рэчыва 0,11—0,12 кг
Мэханізм дэтанацыі Запал УЗРГ, УЗРГМ, ці УЗРГМ-2.

РҐ-42 — ручная аскепкавая ґраната, прызначаная для паразы жывое сілы і вайсковае тэхнікі супраціўніка на блізкіх адлегласьцях.

Ґраната была распрацаваная Сяргеем Каршуновым і ў 1942 годзе была прынята на ўзбраеньне Чырвонае арміі на замену РГ-41 і РГД-33[1].

У пэрыяд Другое Сусьветнае вайны ґраната масава выраблялася ня толькі на зброевых заводах, але і на неадмысловых прадпрыемствах, што мелі абсталяваньне для штампоўкі і кропкавай зваркі (у тым ліку, на кансэрвавых фабрыках[2]).

Пасьля сканчэньня вайны пастаўлялася ў войскі шэрага сацыялістычных краінаў, выраблялася ў Кітаі («Тып 42»), Польшчы (RG-42) і Румыніі.

На складах СССР мабілізацыйнага рэзэрву запасы ґранатаў захоўваліся сама меней, да пачатку 1990-х гадоў[3].

На 2000 год, на постсавецкай прасторы ґранаты РҐ-42 былі зьнятыя з узбраеньня, аднак усё яшчэ былі на вайсковых складах у значнай колькасьці[2].

РҐ-42 адрозьніваецца гранічна простай і тэхналяґічнай канструкцыяй: цыліндрычны корпус ґранаты ўяўляе сабою танкасьценны кансэрвавы слоік, усярэдзіне якой знаходзіцца зарад выбухоўкі масай 110 ґрамаў. Дзеля павялічэньня колькасьці аскепкаў і паражальнай здольнасьці ґранаты ўсярэдзіне корпуса па сьценках пракладзеная згорнутая ў чатыры-шэсьць пластоў стужка з тонкае сталі з насяканьнямі для ўтварэньня аскепкаў. Да верхняй накрыўкі корпуса далучаная асадка, у якую ўкручваюць запал (да ўкручваньня запала флянец зачынены плястмасавым коркам)[2].

Радыюс разьлёту аскепкаў складае 25—30 мэтраў, адлегласьць кідка залежыць ад фізычных якасьцяў жаўнера і ў сярэднім складае 35—40 мэтраў.

Для ўжываньня ґранаты трэба разагнуць вусікі засьцерагальнае чакі, узяць ґранату ў правую руку так, каб пальцы прыціскалі рычаг да корпуса. Перад кіданьнем ґранаты, прасунуўшы ўказальны палец левай рукі ў кальцо чакі, выдраць чаку. Ґраната можа працягваць заставацца ў руцэ наколькі заўгодна доўга, бо пакуль не адпушчаны рычаг, ударнік запала ня можа пабіць капсуль. Пасьля выбару моманту кідка і цэлі кінуць у цэль ґранату. У гэты момант, рычаг, пад уплывам спружыны ўдарніка, павернецца, вызваляючы ўдарнік і адляціць убок. Ударнік насячэ капсуль і праз 3.2-4.2 сэкундаў адбудзецца выбух.

Ґранаты РҐ-42 пакуюцца ў драўляныя скрыні па 20 штук. Запалы УЗРГМ захоўваюцца ў гэтай жа скрыні асобна ў дзьвух мэталічных гермэтычна залітаваных слоіках (па 10 штук у слоіку). Вага скрыні 16 кг.

Краіны-эксплюатанты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Ручная осколочная наступательная граната РГ-42
  2. ^ а б в Благовестов А. И. То, из чего стреляют в СНГ: Справочник стрелкового оружия. / под общ. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Харвест, 2000. — С. 512.
  3. ^ а б 18 марта эстонская полиция передала командованию Северо-Западной группы войск прапорщика российской армии, который пытался продать похищенное им оружие… В ходе следствия выяснилось, что задержанный со своим сообщником вынес со склада своей части… 20 гранат РГ-42
    Андрей Рубинин. Военные крадут оружие. Продать украденное похитителям не удалось // газета «Коммерсантъ», № 51 (274) от 20.03.1993
  4. ^ розпорядження Кабінету Міністрів України від 1 березня 2006 р. № 241 «Про затвердження переліку військового майна військ Цивільної оборони, яке може бути відчужено»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

РГ-42сховішча мультымэдыйных матэрыялаў