Піпы
| Піпы | |
Сурынамская піпа (Pipa pipa) | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Земнаводныя |
| Атрад | Бясхвостыя |
| Падатрад | Безьязыкія |
| Сямейства | Піпавыя |
| Падсямейства | Піпы |
| Род | Піпы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Pipa | |
Пі́пы (Pipinae) — падсямейства бясхвостых земнаводных падатраду безьязыкіх. Адзіны род (Pipa) аб'ядноўвае 5—7 відаў.
Даўжыня да 20 см; самкі буйнейшыя за самцоў. Цела шырокае, пляскатае. Морда завостраная. Вочы без павекаў. Пярэднія ногі з 4 доўгімі пальцамі бяз плавальных перапонак, заднія даўжэйшыя, з 5 пальцамі, злучанымі перапонкай.
Пашыраны ў тропіках Паўднёвай Амэрыкі. Жывуць у прэсных вадаёмах і каля іх. Кормяцца дробнымі бесхрыбетнымі.
Размнажэньне найбольш вывучана ў піпы сурынамскай: яйцы (да 114) з дапамогай самца трапляюць у ячэйкі яйцаклада, які самка выварочвае сабе на сьпіну. Ячэйкі глыбынёю да 15 мм прыкрыты скурыстымі вечкамі, пад якімі ідзе разьвіцьцё яйкаў і фармаваньне апалонікаў, пасьля чаго зь ячэек выходзяць сфармаваныя жабяняты, а самка ліняе, мяняючы скуру.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Pipa arrabali
- Pipa aspera
- Pipa carvalhoi
- Pipa myersi
- Pipa parva
- Pipa pipa
- Pipa snethlageae