Піка-дэ-галья
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Піка-дэ-галья (па-гішпанску: pico de gallo — «дзюба пеўня») — сьвежы соўс з раздробненых памідораў, лука і чылі.
У гэтым соўсе з фаміліі сальса могуць прысутнічаць і іншыя інгрыдыенты, напрыклад лайм, лімоны, авакада, агурок і радыска.
У некаторых рэгіёнах Мэксыкі пад Pico de gallo разумеюць агароднінную салату з сокам лайму і салёнага парашка з чылі, у той час як пад сальсай там разумеюць «Salsa picada» або «Salsa Mexicana», таму што яна ўтрымлівае колеры сьцяга Мэксыкі — чырвоны (памідоры), белы (лук) і зялёны (перац).