Пётар Фірлей (ваявода рускі)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
Памёр | 1 верасьня 1553 |
Пахаваны | |
Род | Фірлеі[d] |
Бацькі | Мікалай Фірлей |
Дзеці | Мікалай Фірлей[d], Ян Фірлей[d] і Андрэй Фірлей[d] |
Пётар Фірлей гербу Леўарт († 1 верасьня 1553) — магнат Рэчы Паспалітай, каралеўскі прыдворны, кашталян Хэлмнаскі (1527 г.), староста: люблінскі, радамскі, казімескі. Сын Мікалая Фірлея і Ганны Мялецкай.
У час вайны з Масковіяй браў удзел у бітве пад Воршай 8 верасьня 1514 г. Быў дарадцам каралевы Боны, а потым Жыгімонта Аўгуста. У кастрычніку 1535 году быў прызначаны кашталянам бецкім, а празь месяц ужо стаў кашталянам вісьліцкім. У 1537 г. стаў ваяводам люблінскім і быў на гэтай пасадзе да 1545 г., калі па сьмерці Станіслава Адраванжа ў 1545 стаў ваяводам рускім. У 1551—1552 гг. удзельнічаў у барацьбе з паўстаньнямі супраць Кароны ў Прусіі.
У 1532 г. арандаваў радамскае староства і захоўваў яго да самай сьмерці. Таксама арандаваў староствы казімескае і люблінскае.
Зафундаваў Янавец на землях вёскі Сэракомля і Любартуў, дзе пабудаваў замкі[1].
Быў жанаты з Кацярынай Тэчынскай з гербу Тапор. У іх нарадзілася 6 дзяцей:
- Ян Фірлей
- Мікалай Фірлей
- Андрэй Фірлей
- Ганна Фірлей
- Ядзьвіга Фірлей
- Барбара Фірлей
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ J. Bazydło, Firlej, [w:] Encyklopedia Katolicka, t. 5, Lublin 1989, kol. 298.