Пётар Навасад
Пётар Навасад | |
Дата нараджэньня | 15 ліпеня 1939 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 16 чэрвеня 1994 (54 гады) |
Занятак | музыка |
Месца працы | |
Узнагароды |
Пётар Аляксандравіч Навасад (15 ліпеня 1939, в. Шэлехава, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць — 16 чэрвеня 1994) — беларускі сьпявак (барытанальны тэнар), заслужаны артыст Беларусі (1989).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 15 ліпеня 1939 году ў в. Шэлехава Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
З 1960 года — артыст Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору Беларусі. Валодаў моцным, роўным ва ўсіх рэгістрах голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, дакладнай інтанацыяй. Яго выканальніцкая манера вылучалася абаяльнасьцю, шчырасьцю, эмацыянальнасьцю. Выконваў адказныя сола ў праграмах калектыву, у тым ліку беларускія і расейскія народныя песьні.
Памёр 16 чэрвеня 1994 году.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- заслужаны артыст Беларусі (1989).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- 101 Дрынеўскі М. П. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Менск: 2000 Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. Навасад Пётр Аляксандравіч.