Перайсьці да зьместу

Пётар Брэх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пётар Іванавіч Брэх[1] нарадзіўся ў 1906 г. у г. Самара, расеец, скончыў 6-кляснае вучылішча.

Член УКП(б) з 1931 г. П. Брэх жыў разам з бацькамі ў Баку з 1920 па 1923 гады. Затым П. Брэх быў шаўцом і жыў у Праабражэнскім раёне Хаперскае акругі да 1927 году. Паміж 1927 і 1928 гадамі П. Брэх быў чорнарабочым Сельмашбуда, Растоў-на-Доне. Служыў радавым, санінспэктарам РСЧА у Грузінскае ССР у м. Тбілісі да 1930 году. Затым рабіў чарнарабочым і сьлесарам Сельмашбуда, Растоў-на-Доне да 1931 году. Потым стаў бальшавіцкім работнікам, бо рабіў сакратаром партыйнае суполкі УКП(б). Яшчэ служыў пам. начальніка аддзела рабочага забесьпячэньня, дырэктарам прыгараднае гаспадаркі Будаўніцтва 2-й чаргі Сталінградзкага трактарнага завода. Гэта П. Брэх рабіў да 1934 году. Пасьля таго ў 1934—1936 гадах быў старшынём ЗРК, старшынём групкама Саюза нафтавікоў Сталінградскай канторы Нафтазбыту. У 1936 годзе стаў вучнем Сталінградзкае абласное пракуратуры. У тым жа годзе, П. Брэх стаў пракурорам Кацельнікаўскага раёну Сталінградзкае вобласьці, дзе рабіў да 1939 году. З верасьня 1939 па 1941 гады П. Брэх быў нам. пракурора па спэцсправах Паўночна-Казахстанскае вобласьці. Са сьнежня 1941 па чэрвень 1944 гады быў пракурорам Кустанайскае вобласьці Казаскае ССР.

17 чэрвеня 1944 году П. Брэх пераведзены ў Беларускую ССР, якую часткова адбілі ад немцаў. Зь 1 ліпеня 1944 г. прызначаны выконваючым абавязкі пракурора Баранавіцкае вобласьці. З утварэньнем Гарадзенскае вобласьці ў верасьні 1944 г. стаў першым яе пракурорам. У студзені 1947 г. П. Брэх вызвалены ад пасады зь пераводам у распараджэньне ўправы кадраў пракуратуры СССР. У 1947—48 г.г. рабіў на пасадзе намесьніка пракурора Магілеўскае вобласьці.