Прыгоды Тынтына
Прыгоды Тынтына альбо проста Тынтын (паводле імені галоўнага гэроя — Тынтына, што можна перакласьці як Чубейка; па-француску: Les aventures de Tintin) — найпапулярнейшы, ўсевядомы бэльгійскі комікс ды ягоны галоўны пэрсанаж — юнак-часапісец, створаны мастаком Жоржам Рэмі (больш вядомы як Эржэ). Тынтын, вястун часопісу «Маленькае XX-е стагодзьдзе», ўпершыню зьяўляецца ў 1928-м годзе на старонках альбому «Тынтын у краіне саветаў». Ува ўсіх ягоных падарожжах Тынтына суправаджае невялічкі фокстэр’ер Мілусь. У пазьнейшых альбомах зьявляюцца таксама заўсёдныя гэроі — пара шпегаў Дубальт і Дупальт, прапойца-капітан Хар’юс, прафэсар Тофіль Трыпутніцкі і шмат іншых. Усяго, за пэрыяд зь 1928 па 1983 выйшла дваццаць чатыры альбомы тынтынавых прыгодаў амаль ува ўсіх краінах сьвету.
Альбомы па парадку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тынтын у краіне Саветаў, верасень 1930
- Тынтын у Конґа, ліпень 1931
- Тынтын ў Амэрыцы, лістапад 1932
- Цыґары фараона, кастрычнік 1934
- Блакітная лотаць, верасень 1936
- Адломанае вуха, лістапад 1937
- Чорная выспа, лістапад 1938
- Скіпэтар Аттакара, студзень 1940
- Краб з залатымі клюшнямі, лістапад 1941
- Таемная зорка, сьнежань 1942
- Загадка «Аднарога», кастрычнік 1943
- Скарбы Чырвонага Рэкгама, лістапад 1944
- Сем крыштальных куль, верасень 1948
- Бажніца сонца, верасень 1949
- Тынтын у краіне чорнага золата, сьнежань 1950
- Мэта — Месяц, верасень 1953
- Шпацыр па Месяцы, жнівень 1954
- Справа Трыпутніцкага, кастрычнік 1956
- Груз коксу, ліпень 1958
- Тынтын у Тыбэце, студзень 1960
- Каштоўнасьці Кастафьёрэ, студзень 1963
- Рэйс 714 на Сыднэй, студзень 1968
- Тынтын і Пікарасы, студзень 1976
- Тынтын і Альф-Арт, кастрычнік 1986