Прыгоды Несьцеркі
| Прыгоды Несьцеркі | |
| Прыгоды Несцеркі | |
| | |
| Тып мультфільму | маляваны |
|---|---|
| Жанр | сямейны фільм, прыгодніцкі фільм |
| Рэжысэр | Ігар Волчак |
| Ролі агучвалі | |
| Кампазытар | Леанід Захлеўны |
| Аніматары |
|
| Студыя | Беларусьфільм |
| Краіна | Беларусь |
| Працягласьць | 52 хвіліны |
| Прэм’ера | 2013 год |
| IMDb | ID 2756602 |
Прыгоды Несьцеркі[1][2] — першы беларускі поўнамэтражны анімацыйны фільм. Зьняты на кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера адбылася 25 сакавіка 2013 году ў менскім кінатэатры «Дом кіно». Рэжысэр карціны — Ігар Волчак. Сцэнарыст — Дзьмітры Якутовіч. Гукарэжысэр — Сяргей Чухроў.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фільм складаецца з 8 гісторыяў, у якіх герой народных легендаў і паданьняў Несьцерка са сваімі неразлучнымі сябрамі сабакам і катом знаходзяць выхад зь любой сытуацыі. Яны ператвараюць звычайныя гліняныя збаны ў музычны інструмэнт, перамагаюць крыважэрнага Цмока, які выкраў нявесту Несьцеркі, і знаходзяць управу на Ліха, якое пасялілася ў іх доме.
Пачуўшы наказ ад багіні рамёстваў часьцей глядзець пад ногі, бо скарбы часта хаваюцца там, дзе менш за ўсё чакаеш іх убачыць, Несьцерка атрымлівае ў дар талент ганчара й з энтузіязмам бярэцца за справу. Разам са сваім памочнікам і верным сябрам сабакам лепіць гаршчкі й сувэніры з гліны й мае намер прадаць іх на кірмашы. Шлях Несьцеркі да вялікіх грошай перапоўнены рознымі перашкодамі. Аднак пацешны герой дастойна іх пераадольвае й робіць для сябе пэўныя жыцьцёвыя высновы, кожная зь якіх увасабляецца ў прыказках. Напрыклад, «Ня сунь носа ў чужое проса», «Захочаш есьці, навучысься й колы гнуць, і лапці плесьці», «Не пазнаўшы ліха, не пазнаеш і радасьці».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2003 годзе выйшла першая з 8 сэрыяў, у 2012 годзе завяршылася работа над апошняй часткай. Пасьля чаго ўсе сэрыі зманціравалі, ператварыўшы праект у поўны анімацыйны мэтар на 52 хвіліны.