Перайсьці да зьместу

Прыватызацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Прыватызаваньне»)

Прыватызацыя — працэс перадачы дзяржаўнай маёмасьці прыватным структурам. Прыватызацыя можа адбывацца шляхам продажу або перадачы дзяржаўнай маёмасьці. Першая ў гісторыі масавая прыватызацыя дзяржаўных актываў была праведзена ў нацысцкай Нямеччыны ў 1933—1937 гадах.

Супрацьлегласьцю прыватызацыі зьяўляецца нацыяналізацыя.

Прыватная або дзяржаўная ўласнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Якая ўласнасьць больш эканамічна эфэктыўная — прыватная ці дзяржаўная? Над гэтым пытаньнем ня менш за старочча вядуцца спрэчкі. Пакуль жа гісторыя пастанавіла, што прыватная ўласнасьць — адзіная здаровая аснова эканамічнага жыцьця, таму сыстэмы, заснаваныя на дзяржаўным і грамадзкім падыходзе, зьніклі.

Сучасная эканамічная тэорыя сьцьвярджае, што дзяржаўная й прыватная ўласнасьць аднолькава эфэктыўныя, калі выконваюцца меркаваньні аб ідэальным рынку, поўнай інфармацыі і поўных кантрактах.

Эканамічная эфэктыўнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыватызацыя сама па сабе ня можа ґарантаваць прагрэс у эканоміцы. Але яна ўмацоўвае канкурэнтнасьць эканамічнай сфэры, якая ўключае ў сабе спалучэньня дзяржаўнай і часнай маёмасьці на сродкі вырабу. Таксама пад час прыватызацыі дзяржава пазбаўляецца ад неабхлднасьці фінансаваць стратныя прадпрыемствы.