Прошэк
Прошэк (па-харвацку: Prošek) — салодкае дэсэртнае віно, якое традыцыйна паходзіць з паўднёвай часцы Далмацыі, Харватыя.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віно вырабляецца з высушаных (вяленых) на кусьце вінаградных ягад мэтадам Пасіта. Якасны Прошэк звычайна значна даражэйшы за іншыя віны, паколькі на яго вытворчасьць патрабуецца ў сярэднім у сем разоў больш вінаграду.
Хоць верхняя мяжа моцы ў вытворцаў вагаецца, для сэртыфікацыі як Прошэк моц віна павінна складаць ня менш за 15%.
Кампазыцыйна віно ўтвараецца старажытнымі рэгіянальнымі белымі гатункамі вінаграду — Богдануша (па-харвацку: Bogdanuša), Марашціна (па-харвацку: Maraština, гэнэтычна падобных да італьянскіх гатункаў мальвазіі) ды Вугава (па-харвацку: Vugava, магчыма прародзіч францускага гатунку Віонье), а вэрсія віна вышэйшай лінейкі зьяўляецца брэндам белай асновы і чырвонага гатункі Плавак Малі (па-харвацку: Plavac Mali, чырвоны рэгіянальны харвацкі гатунак).[1]
Блытаніна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часам зьяўляліся меркаваньні, што Прошэк паходзіць ад італьянскага пеністага віна «Просеко», аднак паміж імі няма падабенства а ні ў працэсе вытворчасьці, а ні ў стылі (адно — дэсэртнае, другое — пеністае), ні ў гатунках вінаграду; гэтак жа ня мае ніякай сувязі і паходжаньне двух назваў.
Нягледзячы на гэта, з-за падабенства гучаньня назваў, па патрабаваньню Італіі з 1 ліпеня 2013 году, ЭЗ забараніў выкарыстаньне назвы «Прошэк» для ўсіх краінаў-членаў Эўразьвязу. Харватыя падала афіцыйную скаргу, паколькі назва «Прошэк» выкарыстоўваецца сама мала 2000 год[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Defining Prošek» VI
- ^ Nov Hrvaški «kulinarični poraz»: EU jim je prepovedal uporabo imena prošek, газэта Siol, 4 лістапада 2013