Перайсьці да зьместу

Праўдзівая гісторыя пра палятына Петрыка Власта, якога звалі Дунінам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Праўдзівая гісторыя пра палятына Петрыка Власта, якога звалі Дунінам
Historia prawdziwa o Petrku Właście palatynie, którego zwano Duninem
Жанр: гістарычны раман
Аўтар: Юзэф Ігнацы Крашэўскі
Мова арыгіналу: польская
Публікацыя: 1878
Асобнае выданьне: 1878
Выдавецтва: Spółka Księgarzy Warszawskich
Папярэдні твор: Каралеўскія сыны
Наступны твор: Стах з Канараў
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Праўдзі́вая гісто́рыя пра паляты́на Пе́трыка Вла́ста, яко́га зва́лі Ду́нінам: гістарычны раман XII стагодзьдзя» (па-польску: Historia prawdziwa o Petrku Właście palatynie, którego zwano Duninem: Opowiadanie historyczne z XII wieku) — гістарычны раман Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага, выдадзены ў 1878 року. Уваходзіць у сэрыю «Гісторыя Польшчы».

У рамане апісаныя падзеі другой паловы XII стагодзьдзя. Польская дзяржава падзеленая на асобныя княствы, якімі кіруюць чатыры сыны Баляслава Крывавуснага. Найстарэйшы зь іх, Уладзіслаў, вышэйшы над усімі астатнімі, або сэньёр. Ягоная амбітная жонка Агнешка падбухторвае яго да выступу супраць братоў і захопу ўлады над цэлым краем. Супраць гэтых намераў выступаюць шляхцічы, на чале якіх стаіць палятын Пётар Власт. Ён намагаецца прытрымлівацца пастановаў, якія ў сваім статуце пакінуў Крывавусны. Аднак за выступ супраць Уладзіслава яму даводзіцца заплаціць высокую цану…

  • Józef Ignacy Kraszewski. Historia prawdziwa o Petrku Właście palatynie, którego zwano Duninem: Opowiadanie historyczne z XII wieku. — Warszawa: Ludowa spółdzielnia wydawnicza, 1956. — 309 с.