Перайсьці да зьместу

Прашаўскі сабор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прашаўскі сабор ці Akcia P (па-славацку: Prešovský sobor, у каталіцкай гістарыяграфіі Прашаўскі ілжэсабор) — назва сабору, сумеснага паседжаньня духавенства грэка-каталіцкай царквы, на якім была расфармавана грэка-каталіцкая царква Славаччыны (тады ў складзе Чэхаславаччыны). Яе духавенства (разам зь вернікамі) былі пераведзены ў праваслаўную веру. Падзея была ініцыяваная камуністычнымі ўладамі і стала часткай дзяржаўнай кампаніі супраць грэка-каталіцкай царквы.

Малы сабор у Вышніх Ружбахах 24 красавіка 1950 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднім Прашаўскаму ілжэсабору стаў Малы сабор, што адбыўся 24 красавіка 1950 году ў Вышніх Ружбахах. Гэты сабор склікаўся, каб вызначыць групу грэка-каталікоў, якія былі б гатовыя для пераходу у праваслаўе грэка-каталіцкай царквы. Сама праваслаўная царква ў перамовах не ўдзельнічала. Дакумэнты, якія абвяшчалі аб’яднаньне з праваслаўнай царквой грэка-каталікоў былі падрыхтаваныя загадзя. Нечаканасьцю стаў падзел за пераход у праваслаўе паміж сьвятарамі і вернікамі. У адрозьненьне ад сваіх сьвятароў — вернікі прынялі праваслаўе. Малы сабор скончыўся правалам.

Прашаўскі сабор 28 красавіка 1950 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз чатыры дня пасьля сабору ў Вышніх Ружбахах пачаўся Прашаўскі сабор. Прысутнічалі 820 дэлегатаў (зь якіх грэка-каталікоў была меншасьць) і 100 сьвятароў. Мэта сабору — прыняцьце пастановы, ў адпаведнасьці зь якім была зьдзейснена праваславізацыя Грэка-каталіцкай царквы. Тэкст маніфэсту, прадстаўленага на саборы, быў антыўніяцкім.

Супярэчнасьці сабору

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабор супярэчыў каталіцкім канонам, бо быў скліканы сьвецкімі ўладамі, а не духоўнымі (біскупамі). Таму ён пазначаецца як Ілжэсабор.

Няма дакладнасьці ў колькасьці дэлегатаў — 820 дэлегатаў і 100 сьвятароў. Па дадзеных Вацлава Вашко (кніга Neumlčená) падаецца лічба 720 дэлегатаў, у тым ліку 40 сьвятароў, зь якіх толькі 12 падтрымалі праваславізацыю.

Добраахвотнасьць прыняцьця праваслаўя сумнеўная, таму што большасьць духавенства прысутнічала на Саборы пад пагрозай арышту. Два біскупы ў гэты час былі арыштаваныя. Шэраг іншых дэлегатаў не мелі з грэка-каталіцкай царквой нічога агульнага (па дадзеных Вацлава Вашко, на Саборы прысутнічалі людзі, якім абяцаліся матэрыяльныя выгоды[1])

  1. ^ Neumlčená том II, стар. 172
  • Ведерников А. Прекращение унии в Чехословакии // Журнал Московской Патриархии. 1950. — № 7. — С. 40-53.
  • Šturák, Peter. Dejiny Gréckokatolíckej cirkvi v Československu v rokoch 1945—1989. — Prešov: Náboženské vydavateľstvo PETRA, 1999. — 200 p. — ISBN 80-967975-4-9.
  • Носкова А. Ф. Греко-католическая церковь в Восточной Европе. К вопросу о взаимосвязи национального и конфессионального факторов в политике (40-50-е гг. XX в.) // Славянский альманах. — 2007. — С. 141—170.
  • Marek Pavel, Bureha Volodymyr. Pravoslavní v Československu v letech 1918—1953: Příspěvek k dějinám Pravoslavné církve v českých zemích, na Slovensku a na Podkarpatské Rusi. Brno: Centrum pro studium demokracie a kultury, 2008. — 532 s. — ISBN 978-80-7325-171-0.
  • Cirkev v okovách totalitného režimu. Likvidácia Gréckokatolíckej cirkvi v Československu v roku 1950 / Jaroslav Coranič, Peter Šturák, Jana Koprivňáková. — Prešov: Vydavateľstvo Prešovskej univerzity, 2010. — 474 с — ISBN 978-80-555-0215-1.