Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Брытаніі
Выгляд
(Перанакіравана з «Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Брытаніі (PUBB)»)
Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB) – гэта клюб беларускіх прафэсійных спэцыялістаў, які базіруецца ў Лёндане.
PUBB быў створаны ў кастрычніку 2009 года з падвойнай мэтай:
- садзейнічаньне асабістым, сацыяльным і дзелавым сувязям паміж беларускімі спэцыялістамі, якія працуюць у Вялікабрытаніі, і іх сувязям з Беларусьсю; і
- стварэньне асяроддзя, якое спрыяе карыстаньню беларускай мовай беларускімі спэцыялістамі ў Вялікабрытаніі.
Сярод сяброў клюбу – банкіры, мэнэджэры актываў, бугальтары, юрысты, спэцыялісты ў сыравінай галіне, страхаваньні, ІТ і сувязях з грамадзкасьцю (PR), навукоўцы, архітэктары і іншыя.[1][2]
У клюбе праводзяцца рэгулярныя сустрэчы і мерапрыемствы, у тым ліку прэзэнтацыі запрошаных прамоўцаў з Вялікабрытаніі, Беларусі і іншых краін на прафэсійныя і зьвязаныя з Беларусьсю тэмы.[3][4]
Клюб падтрымлівае Беларускую дэмакратычную апазыцыю і Пратэсты ў Беларусі (2020–2021). У 2022 годзе КДБ абвясьціў PUBB экстрэмісцкім фармаваньнем.
Гл.таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ангельска-беларускае таварыства
- Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны
- Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ PUBB - Professional Union of Belarusians in Britain [Прафэсійнае згуртаваньне беларусаў Брытаніі]
- ^ Belarusians in the UK[Беларусы ў Вялікабрытаніі]
- ^ Мікалай Пачкаеў: Толькі давайце, калі ласка, без “Россотрудничества”
- ^ «Да 4 мільёнаў беларусаў за мяжой – гэта магутная сіла»: цытаты Сёмага з'езда беларусаў свету