Пратэсты ў Буркіна-Фасо (2014)
Дата | 28 кастрычніка 2014 - 3 лістапада 2014 | ||
---|---|---|---|
Месца | Буркіна-Фасо: Уагадугу, Бабо-Дыўлясо і Ўахігуя | ||
Прычыны | скасаваньне абмежаваньняў па колькасьць тэрмінаў знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта | ||
Мэты | палітычныя рэформы, галоўным чынам датычна тэрмінаў знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта | ||
Спосабы | |||
Вынік |
| ||
Удзельнікі канфлікту | |||
Ключавыя асобы | |||
Страты | |||
|
Пратэсты ў Буркіна-Фасо — шэраг дэманстрацыяў і сутычак у некалькіх местах Буркіна-Фасо ў кастрычніку 2014 року. Яны пачаліся ў адказ на спробы зьмяненьня канстытуцыі з мэтай даць магчымасьць прэзыдэнту Блезу Кампаорэ вылучацца ізноў пасьля свайго 27-гадовага знаходжаньня на пасадзе. Пасьля забурэньняў 30 кастрычніка, калі адбылося ўмяшаньне былога міністра абароны Куамэ Люжэ і падпал парлямэнту ды іншых урадавых будынкаў, а таксама штаб-кватэры кіроўнай партыі Кангрэс за дэмакратыю і прагрэс, Кампаорэ распусьціў урад і ўвёў надзвычайны стан, але неўзабаве ўцёк у Бераг Слановай косткі пры падтрымцы прэзыдэнта Алясана Ўатара.
Генэрал Анарэ Траорэ абвясьціў пра тое, што да датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў краінай будзе кіраваць часовы ўрад. Пасьля яшчэ аднаго дню пратэстаў Кампаорэ, які сьпярша адмаўляўся сыходзіць з пасады, 31 кастрычніка адмовіўся ад прэзыдэнцкай пасады, якую часова заняў Траорэ. Аднак войска падтрымала прэтэнзіі на пасаду в. а. прэзыдэнта палкоўніка Ісаака Зыды. Пратэстоўцы, якія нязгодныя з рашэньнем вайскоўцаў, працягваюць пратэсты.
5 лістапада палітычныя сілы краіны вялі перамовы па пытаньні абраньня кіраўніка краіны на часы пераходнага пэрыяду, на наступны дзень падпалкоўнік Ісаак Зыда выступіў супраць патрабаваньня Афрыканскага хаўрусу аб перадачы ўлады грамадзянскаму ўраду цягам двух тыдняў, што было растлумачана Зыдам неабходнасьцю забесьпячэньня стабільнасьці ў краіне і падрыхтоўкі да выбараў у наступным годзе. Патрабаваньне Афрыканскага хаўрусу было высунутае ў панядзелак, 3 лістапада. Разам з тым, рашэньне вайсковых колаў аб атрыманьні ўлады выклікала новыя пратэсты і пагрозы замежных санкцыяў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Падпалкоўнік, які захапіў уладу ў Буркіна-Фасо, адмаўляецца перадаваць уладу // Радыё Свабода. — 2014.