Прапойскае паўстаньне
Прапойскае паўстаньне | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Паўстанцы | РСФСР | ||||||||
Прапойскае паўстаньне — антыбальшавіцкае паўстаньне, якое ахапіла большую частку тэрыторыі Прапойскага раёну.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнай прычынай паўстаньня быў пратэст супраць палітыкі ваеннага камунізму і гвалтоўных рэквізыцыў харчаваньня, а таксама нацыянальны ўціск. У пачатку 1919 г. рашэньнем бальшавіцкіх уладаў Віцебская, Смаленская, Магілёўская губэрні былі вылучаныя з БССР і далучаныя да РСФСР. На гэтай тэрыторыі з боку мясцовага партыйнага і савецкага кіраўніцтва панавалі антыбеларускія настроі.
Хада паўстаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўстаньне ахапіла тэрыторыю Прапойскага местачковага, Васькаўскага, Ржаўскага, Кульшыцкага, Іванішчавіцкага, Чэрнякоўскага, Гайшынскага, Гіжэнскага сельсаветаў. Паўстаньне мела свой штаб, які знаходзіўся ў вёсцы Жалезенцы Іванішчавіцкага сельсавету.
Паводле савецкіх архіўных дакумэнтаў, паўстанцы «убівалі чырвонаармейцаў, адбіралі абмундзіраваньне і снараджэньне», але не наносілі ніякай шкоды мірнаму насельніцтву. Кіраваў паўстаньнем, паводле адной вэрсіі, Аляксандар Вазіла, рэвалюцыянэр з 1908 году, паэт. Выступленбні працягваліся да 1921 году, а ў Чэрняхоўскім, Іванішчавіцкім сельскіх саветах да 1929 году.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прапойскае антысавецкае паўстаньне (бел.) // Сайт Рады БНР. — 26.5.2017.