Прамэтыдыён
«Прамэтыдыён. Рэч у двух дыялёгах з эпілёгам» (па-польску: Promethidion. Rzecz w dwóch dialogach z epilogiem) — вершаваная паэма, дыдактычны трактат Цыпрыяна Каміля Норвіда. Хутчэй за ўсё зьявілася ў 1848—1849 гадах, дапрацаваная ў 1850 і выдадзеная годам пазьней у Парыжы. Паэт прысьвяціў яе памерламу сябру — Лубеньскаму.
Складаецца з двух частак:
- Багуміла. Дыялёг, у якім вядзецца размова пра мастацтва і віды мастацтва.
- Веслаў. Дыялёг, у якім вядзецца размова пра праўду, аб яе промнях і духу.
Гэтыя разважаньні адлюстроўваюць разуменьне аўтарам эстэтыкі і мастацтва філязофіі Плятона. У дадзенай працы аўтар сьцвярджае неабходнасьць стварэньня асобнага нацыянальнага мастацтва. Найважнейшай задачай выяўленчага мастацтва, як ён лічыць, зьяўялецца ўвасабленьне ідэалу і распаўсюджаньне прыгажосьці. Гэтыя дзеяньні пераадольваюць адлегласьць паміж аўтарам і грамадзтвам, каб надаць маральны сэнс. Праца дасягнула найвялікшай папулярнасьці ў часы Маладой Польшчы і міжваеннага 20-годзьдзя.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Promethidion(недаступная спасылка)