Перайсьці да зьместу

Прадслаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятаполк І і тры ягоныя сыны

Прадсла́ў (згадваецца каля 900 году) — меркаваны трэці сын Сьвятаполка I (князя Вялікай Маравіі), валадар вобласьці ў раёне сучаснай Браціславы.

На падставе тэксту «Szentiepulc, Szeuntezizna, Predeslaus» на адным са старажытных эвангельляў, то бок «Сьвятаполк, Сьвятажызна, Прадслаў», некаторыя гісторыкі робяць выснову, што яго бацькам быў вялікамараўскі князь Сьвятаполк, а маці — Сьвятажызна.

Больш позьнія крыніцы пра Прадслава нічога не пішуць. Ускосна пра яго згадвае Канстантын VII Барвовародны ў сваёй працы «Аб кіраваньні імпэрыяй», дзе гаворыць пра сварку паміж трыма (а не двума) сынамі Сьвятаполка I пасьля сьмерці бацькі.

Некаторыя гісторыкі лічаць, што горад Браціслава названы менавіта ў гонар Пра(д)слава — «Preslava civitas», пасьля ў нямецкай мове гэта перайшло ў «Pressburg», а ў славацкай — у «Prešporok».