Поліцкі статут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Поліцкі статут

Поліцкі статут(па-харвацку: Poljički statut) — сярэднявечны статут Поліцкай рэспублікі, зборнік прававых нормаў, якія мелі сілу ў Поліцы да пачатку XIX стагодзьдзя; помнік сярэднявечнага Славянскага права.

Поліца — фэадальная дзяржава паўднёвых славян, на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора, вядомая з 1070 году.

Паводле розных крыніц, першыя артыкулы Статуту былі складзеныя ў 1322 ці 1400 гадах. Заключны выгляд статут атрымаў у 1440 годзе. У Статут уключаны нормы крымінальнага, грамадзянскага і працэсуальнага права, паказаны сацыяльна-эканамічныя адносіны суполак і сярэднявечныя агульнаславянскія інстытуты (Вервь, прыставы), таксама вядомыя і з іншых славянскіх помнікаў (напрыклад, з Рускай Праўды)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Греков Б. Д., Полица. Опыт изучения обществ. отношений в Полице XV—XVII вв., М., 1951; его же, Большая семья и вервь Русской Правды и Полицкого статута, «ВИ», 1951, No 8; Фрейденберг М. М., «Вервь» в средневековой Хорватии, «Уч. зап. Великолукского гос. пед. ин-та», 1961, в. 15 (имеется библ.); Jagic V., Poljicki statut, «Statuta lingua croatica conscripta», Zagreb, 1890; Божић И., «Врвь» у Пољичком статуту, «Зборник Београдског универзитета, филозофски факултет», 1957, књ 4, (No) 1.