Перайсьці да зьместу

Польская грамадзянская стража

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Польская грамадзянская страж»)
Польская грамадзянская стража пры Польскім камітэце грамадзкай бясьпекі ў Менску Літоўскім
Polska Straż Obywatelska przy Polskim Komitecie Bezpieczeństwa Publicznego w Mińsku Litewskim
Лідэр арганізацыі Станіслаў Хшанстоўскі
Дата заснаваньня 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917
Штаб-кватэра Менск, Расея
Саюзьнікі і блёкі Польская рада Менскай зямлі
Ідэалёгія забясьпечаньне жыцьця і маёмасьці жыхароў гораду

Польская грамадзянская стража пры Польскім камітэце грамадзкай бясьпекі ў Менску Літоўскім (па-польску: Polska Straż Obywatelska przy Polskim Komitecie Bezpieczeństwa Publicznego w Mińsku Litewskim) — польская парамілітарная арганізацыя, якая дзейнічала ў Менску, пачаткова з дазволу бальшавіцкіх уладаў, а з студзеня 1918 у кансьпірацыі.

Польская грамадзянская страж была створана 26 кастрычніка (8 лістапада) 1917 году ў Менску з ініцыятывы мясцовай Польскай супольнасьці. У гэты дзень адбыўся ўстаноўчы сход, на якім былі прынятыяа яе рэгулямін і ўлады. Узначаліў яе былы мэр Менску, Станіслаў Хшонстоўскі, а яго намесьнікамі сталі Станіслаў Алевіньскі і прыхільнік бальшавікоў Ян Барыла. Афіцыйнай галоўнай мэтай Стражы была забяспечаньне жыцьця і маёмасьці жыхароў горада. Пачаткова яна дзейнічала афіцыйна, за дазволам блашавіцкіх рэвалюцыйных уладаў. 18 студзеня Ян Барыла выдаў патрэбаваньне разбраіць арганізацыю. 23 студзеня адбылася кансьпірацыйная сустрэча Штабу Стражы (бяз Барылы) з чальцамі Камітэту грамадзкай бясьпекі Польскай рады Мінскай зямлі. На яе была прынятае рашэньне пра пераход Стражы да падпольнай дзейнасьці і прадаўжаньне сакрэтнага вайсковага нашучаньня яе сяброў[1].

  1. ^ Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. Ss. 140
  • Дар’юш Тарасюк: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Люблін: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, с. 212. ISBN 978-83-227-2629-7