Перайсьці да зьместу

Плянктон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бакаплаў

Плянкто́н (па-грэцку: πλανκτον — тыя, што блукаюць) — разнастайныя, у асноўным дробныя арганізмы, што свабодна дрэйфуюць у тоўшчы вады і ня здольныя — у адрозьненьне ад нэктону — супрацівіцца плыні. Такімі арганізмамі могуць быць бактэрыі, дыятомавыя і некаторыя іншыя водарасьці (фітаплянктон), самыя простыя, некаторыя кішэчнаполасьцевыя, малюскі, ракападобныя, яйкі і лічынкі рыб, лічынкі розных бесхрыбетных жывёлаў (зааплянктон). Плянктон непасрэдна або праз прамежкавыя зьвёны харчовага ланцугу зьяўляецца ежай для большасьці астатніх водных жывёлаў.