Перайсьці да зьместу

Плошча Перамогі (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плошча Перамогі ў Віцебску. 2006 год.

Плошча Перамогі ў Віцебску — самая вялікая плошча ў Беларусі.

Яе даўжыня — 380 м, шырыня 190 м, пэрымэтар — 1140 м, а агульная плошча — 16,5 га. Сфарміравана забудовай жылых дамоў у 1960—1970 гг.

Праектаваньнем і стварэньнем плошчы займаліся архітэктары А. Данілава і Л. Эйнгорн. Будаўніцтва плошчы праводзілася сіламі трэсту № 9 з удзелам рабочых і супрацоўнікаў віцебскіх прадпрыемстваў, навучэнцаў, студэнтаў і школьнікаў.

На плошчы разьмяшчаецца адзін з двух віцебскіх падземных пераходаў. 30 чэрвеня 1974 на плошчы створаны мэмарыяльны комплекс у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны — воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны, ўсталяваны вечны агонь.

Плошча абсталявана спэцыяльна распрацаванай сыстэмай пражэктараў і ліхтароў, якія асьвятляюць скульптурныя кампазыцыі, дарожкі і фантан. Па пэрымэтры плошчы ўсталяваныя камэры відэаназіраньня.

На ёй перасякаюцца дзьве аўтамабільныя магістралі: КіеўСанкт-Пецярбург і МаскваРыга.

У 2009 годзе пачата рэканструкцыя часткі плошчы. На месцы зоны адпачынку (сквэра) пабудавана пляцоўка для правядзеньня масавых мерапрыемстваў з чатырма фантанамі.